21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сёстры, завушнiцы i публiчная любоў

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Вынiкi конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2007» у чымсьцi прадказальныя, але ў многiм i парадаксальныя. Па-першае, мiжнародная «дзевятка» журы пайшла на парушэнне правiлаў — у палажэннi аб конкурсе дакладна прапiсана, што гран-пры i I прэмiя не могуць быць падзеленыя памiж канкурсантамi. «Але мы доўга раiлiся i прыйшлi да высновы, што гэта самае правiльнае рашэнне», — патлумачыў член журы, народны артыст Беларусi Аляксандр Цiхановiч. Па-другое, у адпаведнасцi з прынятым рашэннем уладальнiкi I прэмii славенка Нушка i беларус Георгiй Калдун атрымалi меншы грашовы бонус, чым уладальнiца II прэмii, спявачка Алiна з Румынii (апошняя, мiж iншым, ужо была пераможцай у Вiцебску — у 2005 годзе яна атрымала III прэмiю... але на дзiцячым конкурсе, падзялiўшы яе з беларусам Мiшам Лiлам). Натуральна, справа не ў грашах, але ж... Па-трэцяе, больш за ўсiх «глядацкiх», г.зн. як быццам суб’ектыўных прызоў ад спонсараў сабраў прадстаўнiк Узбекiстана Джамiк Джаз, якому журы прысудзiла хоць i прэстыжную, але не «багатую» прэмiю iмя Арманда Марэна (заснавальнiка Мiжнароднай арганiзацыi фестывальных арганiзацый ФIДОФ) — за выбiтнае выступленне на конкурсе.

Затое Джамiк стаў безумоўна лепшым, паводле ацэнкi расiйскай прэсы, якая, павагаўшыся памiж сербкай i славенкай, аддала прыз узбекскаму спеваку. «Наша меркаванне, можна сказаць, традыцыйна не супадае з меркаваннем журы — на працягу 10 гадоў», — адзначыў прадстаўнiк агенцтва «Iнтэрмедыя». Гэтаксама Джамiку аддалi свае сiмпатыi партнёры i спонсары фестывалю — кампанiя «МТС». Што знаходзiцца ў вялiкай чырвонай скрынi з лагатыпам, хлопцу нiхто не сказаў, але мяркуючы па вазе, гэта тэхнiка, якой абавязкова знойдзецца прымяненне.

Беларуска Ганна Благава, набраўшы па суме двух дзён конкурсу 151 бал, у прызёры не трапiла — але атрымала спецыяльны прыз ад кампанii «БелАвiя»: сертыфiкат на палёты на працягу года рэгулярнымi рэйсамi авiякампанii, на суму 4000 долараў (а калi б далi грашыма — атрымалася б фактычна другое месца). Усе канкурсанты, i гэтаксама члены журы атрымалi памятныя падарункi: наборы касметыкi ад «Фаберлiк», «падсiлкоўку» ад мяснога прадпрыемства «IнкаФуд», i ад яго ж — паветраную экскурсiю над Вiцебскам на верталёце.

«Не скажу, што судзейства было лёгкiм — склад удзельнiкаў сёлета падабраўся дастаткова вялiкi i прыкладна роўны па сiле, — расказаў пасля афiцыйнай цырымонii старшыня журы конкурсу Кiм Брэйтбург. — Тыя людзi, якiя добра выступiлi ў першы дзень, не выкарысталi гэтую перавагу ў другi дзень, што дазволiла маладой выканаўцы з Украiны набраць максiмальную колькасць балаў. Дзяўчына вельмi таленавiтая, перспектыўная — спадзяюся, што гран-пры станоўча адаб’ецца на яе далейшай творчай бiяграфii». Паводле слоў Кiма Брэйтбурга, арганiзацыяй фестывалю ён задаволены на сто працэнтаў — у адрозненне ад украiнскага члена журы Вячаслава Ваяводзiна, якi быў незадаволены «выключэннямi з правiлаў» (намёк на беларускага канкурсанта Георгiя Калдуна — паводле палажэння конкурсу, да ўдзелу дапускаюцца выканаўцы, якiя нарадзiлiся не раней за 1 лiпеня 1977 года, а Георгiй старэйшы на паўгода).

Аляксандр Цiхановiч, хоць i карэктна адзначае, што беларускi канкурсант змог зразумець i прафесiйна выканаць выбраны складаны твор — «Малiтву» з рэпертуару «Песняроў», — згаджаецца: нашы маглi лепш.

— Кандыдатура Наташы Краснянскай не выклiкала нiякiх спрэчак, яна набрала больш за ўсiх балаў.

— Тое, што разбежка памiж пераможцамi такая мiзэрная, значыць, што склад удзельнiкаў быў вельмi роўны?

— Абсалютна дакладна. Кожны мог скарыстаць свой шанц, але, вiдаць, некаторыя няправiльна распарадзiлiся сваiм вольным часам — перад выступленнем не адпачывалi, а сядзелi ў арт-кафэ. Гэта памылкi маладосцi. Што датычыцца беларускiх удзельнiкаў, то я вельмi засмучаны: Аня Благава была вартая значна вышэйшых балаў. Думаю, была няправiльная падборка рэпертуару як у аднаго, так i другога. Не трэба заганяць сябе ў нязручныя, нязвыклыя рамкi. Канкурсанту на сцэне трэба адчуваць сябе камфортна, а не напружана перад сур’ёзным творам. Я лiчу ўвогуле, што падрыхтоўка да «Славянскага базару» павiнна пачынацца значна раней i больш адказней — як было з «Зорным дылiжансам». Варта праводзiць кастынг, зрабiць тэлевiзiйнае шоў, каб даведацца пра меркаваннi гледачоў, а потым даць папрацаваць з кандыдатамi музычным прафесiяналам — кампазiтарам, аранжыроўшчыкам. Сёлета часта членам журы было незразумела, чаму менавiта гэтыя песнi выбралi некаторыя канкурсанты...

Тым не менш конкурс завершаны, вынiкi агучаны, i зараз застаецца толькi аналiз вопыту ды «разбор палётаў» на наступны год.




P.S. Учора вечарам была агучана прыемная навiна. Гран-пры мiжнароднага дзiцячага конкурсу «Вiцебск-2007» — у Беларусi. Лаўрэатам стаў Андрэй Кунец (на фота), хлопец, якi заняў другое месца на дзiцячым «Еўрабачаннi-2006». Ён i расiянка Арына Даронiна атрымалi прызы ад Парламенцкага Сходу Беларусi i Расii. Першую прэмiю журы прысудзiла канкурсанту з Грузii Атару Андрыядзе, другую падзялiлi Эрнест Дзярабiн з Украiны i Арына Даронiна з Расii, трэцяя дасталася маленькай спявачцы Кiкi з Боснii i Герцагавiны. Усе ўдзельнiкi атрымалi прызы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкi конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2007» у чымсьцi прадказальныя, але ў многiм i парадаксальныя. Па-першае, мiжнародная «дзев
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика