НАВАСЕЛЛЕ СУДА
Барыс ПРАКОПЧЫК.
12 лiпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка суда Воранаўскага раёна. У цырымонii ўдзельнiчалi кiраўнiкi Вярхоўнага суда, Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi i Гродзенскага аблвыканкама.
Паводле iнфармацыi прэс-службы Мiнiстэрства юстыцыi Беларусi, новы двухпавярховы будынак раённага суда, якi размешчаны ў цэнтры гарадскога пасёлка Воранава па вулiцы Савецкай, 66, адпавядае ўсiм сучасным патрабаванням. Ён аснашчаны камп’ютарнай i капiравальна-размнажальнай тэхнiкай, спецыяльнай мэбляй для залаў судовага пасяджэння. Прадугледжана безбар’ернае асяроддзе, якое ўключае сiстэму пандусаў для людзей з абмежаванымi магчымасцямi перамяшчэння. Агульная плошча — 1868 квадратных метраў. У кожнай з трох залаў судовага пасяджэння маюцца дарадчы пакой i пакой для сведкаў. На першым паверсе будынка размешчаны дзяржаўная натарыяльная кантора i юрыдычная кансультацыя Воранаўскага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 лiпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка суда Воранаўскага раёна. У цырымонii ўдзельнiчалi кiраўнiкi Вярхоўнага суда, Мiнiстэрства юстыцыi |
|