Вадзіцелем стала ў... 79 гадоў
Таццяна ШУР, БЕЛТА.
Да лiку аўтааматараў Гомельскай вобласцi далучылася 79-гадовая жыхарка абласнога цэнтра Лiлiя Залеская.
Прыйшоўшы ў адну з аўташкол горада над Сожам, Лiлiя Якаўлеўна без асаблiвых праблем, нароўнi з больш юнымi аўтааматарамi, вывучыла тэорыю, засвоiла камп’ютар, паспяхова авалодала практычнымi навыкамi ваджэння. Пасля таго як 79-гадовая гамяльчанка з першай спробы здала экзамены i атрымала правы, яе пачалi ставiць у прыклад менш паспяховым i маладым аўтааматарам. Цяпер Лiлiя Якаўлеўна можа сесцi за руль любiмага «Форда Мандэа» i з ветрыкам прыехаць на дачу. Адметна, што разам з Лiлiяй Залескай у адной групе ваджэнню абучалася яе 62-гадовая дачка i 59-гадовая пляменнiца. Як расказаў начальнiк мiжраённага экзаменацыйнага аддзела ДАI УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Ермакоў, пачынаючыя аўтааматары-пенсiянеры — з’ява рэдкая, i за апошнiя некалькi гадоў гэта першы выпадак. Як паказвае практыка, такiя вадзiцелi ездзяць на аўтамабiлях вельмi асцярожна i акуратна, выконваюць правiлы дарожнага руху i радзей становяцца ўдзельнiкамi ДТЗ. Iх паводзiны на дарозе можна паставiць у прыклад 20—30-гадовым лiхачам, якiя ўчыняюць найбольшую колькасць дарожна-транспартных здарэнняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да лiку аўтааматараў Гомельскай вобласцi далучылася 79-гадовая жыхарка абласнога цэнтра Лiлiя Залеская. |
|