Пiлотны праект стварэння завода па перапрацоўцы бытавых адходаў плануецца рэалiзаваць у Брэсце
Пiлотны праект стварэння завода па выкарыстанню i перапрацоўцы бытавых адходаў абмяркоўваўся 12 лiпеня на нарадзе ў Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы.
Гэта пытанне мае выключна важнае значэнне як з пункту гледжання экалогii, так i энергетыкi. У Беларусi прымаюцца меры па максiмальнай эканомii палiўна-энергетычных рэсурсаў i эфектыўнаму прымяненню альтэрнатыўных крынiц энергii. Бытавыя адходы могуць паспяхова выкарыстоўвацца для вырабу другаснай сыравiны, выпрацоўкi электраэнергii i цеплавой энергii. Такая практыка iснуе ў многiх краiнах. Кiраўнiку дзяржавы быў прадстаўлены пiлотны праект, якi плануецца рэалiзаваць у Брэсце. На цяперашнiм этапе разглядаецца магчымасць выкарыстання самых сучасных тэхналогiй, што прымяняюцца ў Заходняй Еўропе. Аднак у выпадку, калi беларускаму боку будуць прадстаўлены лепшыя варыянты, не выключана, што можа быць выкарыстаны вопыт i iншых краiн. Прэзiдэнт даручыў прыняць меры для змяншэння кошту будаўнiцтва аб’екта. Як чакаецца, такiя прадпрыемствы з цягам часу з’явяцца ва ўсiх абласных цэнтрах i ў сталiцы. Аляксандр Лукашэнка ўказаў на неабходнасць вывучыць пытанне арганiзацыi ў далейшым у Беларусi серыйнай вытворчасцi абсталявання, якое будзе прымяняцца на заводах па выкарыстанню i перапрацоўцы бытавых адходаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiлотны праект стварэння завода па выкарыстанню i перапрацоўцы бытавых адходаў абмяркоўваўся 12 лiпеня на нарадзе ў Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лук |
|