СП «ВенБелНафта» ўжо ў гэтым годзе павiнна пачаць здабычу нафты на радовiшчах Гуара Эстэ i Лагамедыя
Шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўнiцтва ў розных сферах, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках мiжнародных арганiзацый абмеркавана ў час перагавораў Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекi Беларусi Вiктара Шэймана i мiнiстра замежных спраў Венесуэлы Нiкаласа Мадура. Перагаворы прайшлi 11 лiпеня ў час афiцыйнага вiзiту ў Балiварыянскую Рэспублiку Венесуэла беларускай урадавай дэлегацыi на чале з Дзяржсакратаром Савета бяспекi Вiктарам Шэйманам.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекi, дасягнуты канкрэтныя дамоўленасцi аб актывiзацыi ўзаемаадносiнаў памiж Беларуссю i Венесуэлай у палiтычнай i эканамiчнай галiнах, аб сумесных дзеяннях у рамках Руху недалучэння... У вынiку работы беларускiх i венесуэльскiх экспертаў i перагавораў Дзяржсакратара Савета бяспекi Беларусi з мiнiстрам энергетыкi i нафты Венесуэлы Рафаэлем Рамiрэсам дасягнута практычная дамоўленасць аб стварэннi сумеснага прадпрыемства «ВенБелНафта» па здабычы нафты на радовiшчах Гуара Эстэ i Лагамедыя з перспектывай уключэння ў актывы гэтага прадпрыемства iншых венесуэльскiх радовiшчаў. Вызначана канкрэтная мэта — «ВенБелНафта» павiнна пачаць здабычу нафты ўжо ў гэтым годзе. Дасягнуты таксама практычныя дамоўленасцi аб стварэннi сумесных беларуска-венесуэльскiх прадпрыемстваў па вытворчасцi кар’ерных самазвалаў, грузавых аўтамабiляў, дарожнай тэхнiкi i трактароў, выкананню праектна-пошукавых i будаўнiча-мантажных работ па газiфiкацыi венесуэльскiх гарадоў. На заключным этапе знаходзiцца стварэнне сумеснага прадпрыемства па вытворчасцi будаўнiчых матэрыялаў. Падрыхтаваны да падпiсання кантракты на распрацоўку генеральных планаў новых гарадоў Венесуэлы i будаўнiцтва жылога раёна ў г. Тэхерыяс. Венесуэльскi бок дадаткова прапанаваў пабудаваць яшчэ тры заводы па вытворчасцi керамiкi, метала- i зборных жалезабетонных канструкцый... У сваю чаргу, беларускi бок прапанаваў рэалiзаваць сумесны праект, якi прадугледжвае будаўнiцтва на ключавых венесуэльскiх аўтамабiльных магiстралях жылых пасёлкаў i прамысловых прадпрыемстваў з неабходнай сацыяльнай iнфраструктурай. У ходзе вiзiту адпрацаваны пытаннi i скаардынаваны дзеяннi абедзвюх краiн па стварэнню беларуска-венесуэльскага Iнвестыцыйнага фонду, прызначанага фiнансаваць усе заяўленыя сумесныя праекты. Уклад венесуэльскага боку ў гэты фонд складзе $500 млн.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СП «ВенБелНафта» ўжо ў гэтым годзе павiнна пачаць здабычу нафты на радовiшчах Гуара Эстэ i Лагамедыя Шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўнiцтва ў розных сферах, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках мiжнародных арганiзацый абмеркавана ў час перагаво |
|