21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урад Беларусi ўвёў новыя стымулы для кiраўнiкоў за эканомiю i беражлiвасць

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена ПРУС, БЕЛТА.

Урад Беларусi ўнёс дапаўненнi i змяненнi ў некаторыя пастановы Савета Мiнiстраў па пытаннях стымулявання кiраўнiкоў за эканомiю i беражлiвасць. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўмiна ад 7 лiпеня гэтага года № 878. Яно ўступае ў сiлу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афiцыйнага апублiкавання.

Каментуючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА гэты дакумент, начальнiк аддзела развiцця сiстэм аплаты працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Юрый Фёдараў адзначыў, што пастанова падрыхтавана ў мэтах выканання дырэктывы № 3 у частцы ўстанаўлення залежнасцi аплаты працы кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, iншых дзяржарганiзацый, падпарадкаваных ураду, а таксама камерцыйных арганiзацый ад выканання паказчыкаў эканомii рэсурсаў i павелiчэння выкарыстання мясцовых вiдаў палiва.

Так, пералiк агульных паказчыкаў эфектыўнасцi работы дапоўнены двума важнымi паказчыкамi. Першы — выкананне ўстаноўленых мэтавых паказчыкаў па энергазберажэнню, павелiчэнню аб’ёмаў выкарыстання мясцовых вiдаў палiва, нетрадыцыйных i другасных энергарэсурсаў i знiжэнне энергаёмiстасцi прадукцыi. Другi — арганiзацыя работы па забеспячэнню падпарадкаванымi арганiзацыямi аплаты ў поўным аб’ёме бягучага спажывання прыроднага газу, электрычнай i цеплавой энергii, цвёрдых вiдаў палiва.

У мэтах далейшага ўдасканалення ўмоў аплаты працы, а таксама з улiкам дапаўнення паказчыкаў прэмiравання паказчыкамi энергазберажэння i эканомii пастановай № 878 устанаўлiваецца магчымасць павышэння кiраўнiкам максiмальнага памеру прэмii па вынiках фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi арганiзацый з 30 працэнтаў да 60 працэнтаў iх службовых акладаў.

Паводле абгрунтаванага прадстаўлення органа, упаўнаважанага кiраваць дзяржаўнай маёмасцю, кiраўнiкам арганiзацый, якiя маюць прыярытэтнае значэнне ў развiццi галiны эканомiкi, пры правядзеннi iмi мерапрыемстваў па фiнансаваму аздараўленню i вываду арганiзацыi з крызiснага становiшча або праводзяць мерапрыемствы па рэканструкцыi i асваенню новых вытворчасцяў, па ўзгадненню з прэм’ер-мiнiстрам або вiцэ-прэм’ерам на перыяд не больш за два гады могуць быць устаноўлены службовыя аклады ў памеры да 4,5 уключна сярэднямесячнай заработнай платы, што склалася па адпаведнай галiне (падгалiне) эканомiкi або вiду эканамiчнай дзейнасцi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусi ўнёс дапаўненнi i змяненнi ў некаторыя пастановы Савета Мiнiстраў па пытаннях стымулявання кiраўнiкоў за эканомiю i беражлiвасць. Адпаве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика