21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новая рэдакцыя Правiлаў беларускай арфаграфii будзе прымацца ў форме закона

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ.

Учора ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу адбылося пасяджэнне Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу, падчас якога была абмеркавана падрыхтоўка праекта Закона «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi».
На думку старшынi парламенцкай камiсii Уладзiмiра Здановiча, «прыняцце Правiлаў мэтазгодна менавiта ў форме закона, бо ён у iерархii дакументаў вышэй пастановы ўрада i прадугледжвае меры адказнасцi за яго парушэнне...»

«Мы будуем моцную рэспублiку, незалежную дзяржаву. А важнейшай прыметай дзяржаўнасцi з’яўляецца мова. I нам выпалi гонар i абавязак навесцi парадак, абаранiць нарэшце беларускую мову ад свавольства ў напiсаннi слоў i сказаў. Тым больш у юбiлейны год нараджэння беларускiх песняроў Янкi Купалы i Якуба Коласа», — адзначыў таксама падчас пасяджэння парламенцкай камiсii Уладзiмiр Здановiч, гаворачы пра неабходнасць прыняцця новай рэдакцыi Правiлаў.

З тым, каб прымаць новую рэдакцыю з дапамогай закона, а не пастановай Саўміна, пагадзiлiся прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi. Так, намеснiк мiнiстра адукацыi Казiмiр Фарыно заявiў, што яго ведамства «адразу вызначылася з тым, што павiнен быць закон, якi абавязаны выконваць усе грамадзяне Беларусi».

Паводле слоў памочнiка мiнiстра адукацыi Вiктара Iўчанкава, прыняцце новай рэдакцыi Правiлаў законам «надасць новы стымул, новы iмпульс» для захавання адзiных правапiсных нормаў у краiне. Пры гэтым ён дадаў, што ў 2005 годзе ў краiне энтузiястамi быў выдадзены «Класiчны правапiс», якi «дае зусiм iншыя ўстаноўкi» ў параўнаннi з тымi, што iснуюць сёння ў правапiсе, якi зацверджаны на дзяржаўным узроўнi.

Выступаючы на пасяджэннi, дырэктар Iнстытута мовазнаўства iмя Я. Коласа Нацыянальнай акадэмii навук Аляксандр Лукашанец заявiў, што прыняцце новай рэдакцыi Правiлаў закране «не вельмi вялiкую колькасць слоў», таму «не запатрабуе тэрмiновага перавыдання вучэбнай лiтаратуры. Гэтыя невялiкiя змены будуць унесены ў працэсе натуральнага абнаўлення вучэбнай лiтаратуры». Не будзе i спецыяльнага перавыдання мастацкай лiтаратуры. «Адзiнае, што будзе зроблена, — будзе падрыхтавана новае выданне Слоўнiка беларускай мовы 1987 года, дзе будуць унесены карэктывы».

Паводле слоў Уладзiмiра Здановiча, тое, што прыняцце новай рэдакцыi Правiлаў не запатрабуе тэрмiновага перавыдання падручнiкаў, пацвердзiлi ў Савеце Мiнiстраў. Там адзначылi, што «паколькi ўвядзенне новай рэдакцыi Правiлаў не патрабуе ўнясення кардынальных змен у школьныя падручнiкi i вучэбныя дапаможнiкi па беларускай мове, iх карэкцiроўка будзе праведзена» пры планавай замене.

Савет Мiнiстраў у сваiм лiсце ў Палату прадстаўнiкоў таксама «гарантуе ўсiм будучым абiтурыентам, што словы са змененым правапiсам не будуць выкарыстоўвацца ў педагагiчных тэкстах для правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання да таго часу, пакуль не будуць цалкам выдадзены праграмы, падручнiкi i iншая вучэбна-метадычная лiтаратура».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу адбылося пасяджэнне Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу, падчас яког
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика