21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зберагаць. Каб зарабляць

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР.

Калi спытаць у еўрапейца, як на яго радзiме эканомяць энергiю, то ён не зразумее, аб чым iдзе гутарка. Калi ж патлумачыць, што эканомiць палiўныя i iншыя рэсурсы — гэта значыць укараняць зберагальныя тэхналогii вытворчасцi i новыя распрацоўкi, якiя дапамагаюць атрымлiваць таннае цяпло i электрычнасць, сачыць за рацыянальным ужываннем рэсурсаў, то гэтаму ён таксама не зусiм паверыць. Дакладней, сэнс да яго дойдзе, але той жа немец у адказ абавязкова зазначыць: «Чым ты хочаш здзiвiць? У нас уся дзяржава даўно жыве па такiх прынцыпах». У заходнiх краiнах зберажэнне энергii даўно стала ладам жыцця, аб якiм i не прынята ўжо ўзгадваць. Усё роўна што дакучлiва расказваць англiчанiну аб тым, што Елiзавета II лепшая каралева ў свеце. Асаблiвых эмоцый не чакайце, ён i без вас аб гэтым цудоўна ведае, з нараджэння гэтая перакананасць сядзiць у яго свядомасцi.

Лепш паспрабуйце пры iншаземцу не выключыць святло, калi выходзiце з пакоя, цi не закруцiць кран з вадой пасля таго, як памылi рукi, а яшчэ лепш, калi эксперымент гэты адбудзецца ў яго доме. Будзе вельмi цiкава, што далiкатны немец скажа, калi вы паўторыце свае дзеяннi некалькi разоў. Яго словы вы запомнiце абавязкова, можна нават iх занатаваць. I потым усё жыццё рабiць такiм жа чынам, як i эканомны гаспадар. Гарантавана, грошай за «камуналку» будзеце плацiць значна менш.

— З малаком мацi тое пакаленне, якое прыйдзе на змену нам, павiнна ўсмоктваць разуменне эканомii i беражлiвасцi. Трэба не толькi распрацоўваць меры па знiжэнню энергаёмiстасцi ўнутранага валавога прадукту, але i мяняць менталiтэт людзей. Толькi тады, пры агульным разуменнi неабходнасцi эканомiць ваду, газ, электрычнасць, палiва, энергетычныя рэсурсы можна будзе дабiцца поспеху, — патлумачыў на пасяджэннi старшыня Мiнскага аблвыканкама Леанiд КРУПЕЦ. Дарэчы, нездарма агульны сход кiруючых кадраў цэнтральнага рэгiёна краiны збiраецца, каб абмеркаваць, што далей рабiць з паўсталым як неабходнасць пытаннем эканомii i беражлiвасцi. I не толькi на ўзроўнi вялiкай вобласцi, зараз кожны раён, кожнае прадпрыемства i арганiзацыя, ад малога сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства да гiганцкага завода прадставяць сваю праграму, уласнае разуменне i бачанне таго, якiм чынам яны будуць эканомiць. Чаму i дзеля чаго ўсё гэта робiцца — пытанне больш чым лагiчнае, i ў святле апошнiх падзей, такiх, як з’яўленне прэзiдэнцкай Дырэктывы № 3, павышэнне кошту на iмпартнае палiва, патрабаванне да змяншэння сабекошту беларускай прадукцыi, адказ на яго, здаецца, знайсцi нескладана.

Аднак не ўсё проста, i каб i не схлусiць i нiкога не пакрыўдзiць, у размовах з людзьмi розных заняткаў i ўзростаў, жыхарамi не толькi Мiншчыны (хоць гутарку будзем весцi менавiта пра гэты рэгiён), стаўшы ўжо папулярным выраз «эканомiя i беражлiвасць» успрымаецца беларусамi як збераганне святла (маўляў, у вячэрнi час будуць тушыць на вулiцах лiхтары), эканомiя палiва (маўляў, грамадскi транспарт будзе хадзiць з больш вялiкiмi прамежкамi), абмежаванне рэсурсаў (маўляў, гарачую ваду адключаць на месяц-другi). У рэальнасцi, канешне ж, такога нiколi не адбудзецца. Як памятаем, энергазберажэнне ў краiне пачалося не адзiн, не пяць гадоў таму, i зараз працэс гэты быццам бы перасягае ўмоўную мяжу. Тую, перад якой i за якой — пытаннi канкурэнтаздольнасцi тавараў айчыннай вытворчасцi на знешнiм i ўнутраным рынку, кошту «жыроўкi» за кватэру i паслугi, i, без усялякага пафасу, энергетычнай бяспекi краiны.

Як гэта? Адказаць на гэтае пытанне не складае цяжкасцяў. Напрыклад, для вытворчасцi ўсяго аб’ёму ўнутранага валавога прадукту за адзiн год наша краiна трацiць у два разы, а па некаторых падлiках нават i больш энергii, чым еўрапейскiя краiны. Энергiя, неабходная для вытворчасцi, канешне ж, каштуе грошай, i гэтая сума закладваецца ў канчатковы кошт вырабленага тавару. Таму ўжо пры зыходзе з канвеера прадукт, на якiм выбiта маркiроўка «Зроблена ў Беларусi», каштуе больш, чым такi ж самы, на якiм ёсць знак «Mаdе in UЕ». Зразумела, што i ў магазiне еўрапейскi тавар будзе прадавацца па цане нiжэйшай, чым беларускi. А набывае пакупнiк звычайна той, якi больш за ўсiх адпавядае патрабаванню кошт—якасць.

— Ужыванне энергii за пяць сёлетнiх месяцаў панiзiлася амаль на 17 працэнтаў, iндэкс фiзiчнага аб’ёму энергарэсурсаў паменшыўся на 22,9 працэнта, — расказаў намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама Андрэй ПАЗНЯК. Аднак працаваць над тым, каб колькасць выкарыстанай энергii была такой, як i запланавана, яшчэ трэба шмат. — За мiнулы год вобласць не здолела выканаць патрабаваннi па ўжыванню неабходнай колькасцi мясцовых вiдаў палiва. Тое ж самае назiралася i ў першым квартале гэтага года. Ёсць над чым папрацаваць. Акрамя таго, у рэгiёне пакуль недастаткова развiтая сiстэма па вырабу i назапаш-ванню, аднаўленню энергii нетрадыцыйнымi тэхналогiямi.

Нетрадыцыйнымi тэхналогii называюцца толькi ў якасцi ўстойлiвага выразу. У тых краiнах, дзе зберажэнне стала звыклай рэальнасцю, яны «надзённыя» ў агульным разуменнi настолькi, што ўжо мiнулыя, знаёмыя ўсiм нам прынцыпы ўжывання i выкарыстання энергii i палiва становяцца рэдкасцю.

Як кажуць, ёсць да чаго iмкнуцца.

— На Мiншчыне пабудаваны толькi дзве ветраэнергетычныя ўстаноўкi. Недастаткова ўвагi надаецца пытанням развiцця мiнi-ЦЭЦ i малых гiдраэлектрастанцый. Не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца другасныя рэсурсы i адходы вытворчасцi, — паведамiў Андрэй Пазняк. — Тэрмiнова неабходна прапрацаваць пытанне аб усталяваннi агрэгатаў, якiя выкарыстоўваюць моц паветраных хваляў, у Дзяржынскiм, Лагойскiм i Мядзельскiм раёнах. Дадаткова будуць даследавацца магчымасцi выкарыстання аднаўляемых крынiц энергii.

Пры тым, паводле слоў памочнiка Прэзiдэнта Рэспублікі Беларусь, галоўнага iнспектара па Мiнскай вобласцi Мiкалая IВАНЧАНКI, мэтавыя праграмы энергазберажэння трэба складаць такiм чынам, каб па iх дакладна было вiдаць, якiя канкрэтна работы i iх аб’ёмы будуць выкананы за вызначаныя тэрмiны. А ўвогуле, выкананне некаторых мераў па эканомii патрабуе спачатку... не эканомiць, а выдаткоўваць фiнансавыя сродкi на ажыццяўленне задуманага. Напрыклад, з 994 вялiкiх кацельняў магутнасцю ў 0,5 гiгакалорыi i вышэй у больш-менш нармальным стане знаходзiцца толькi 30 працэнтаў. На астатнiх абсталяванне зношанае. Гэта прыводзiць да страт энергii, i каб забяспечыць спажыўца неабходнымi аб’ёмамi цяпла, трэба затрацiць больш рэсурсаў. Акрамя таго, работнiкам жыллёва-камунальнай гаспадаркi дасылаюцца i скаргi па недабраякаснаму правядзенню капiтальнага рамонту дамоў савецкай забудовы. А калi, напрыклад, цеплавая рэабiлiтацыя такога будынка зроблена не зусiм якасна, то i энергii, каб ацяплiць дом у зiмовы час, трэба будзе спалiць больш. Як зазначаюць самi работнiкi гэтай галiны, трапным выйсцем для таго, каб прастымуляваць камунальнiкаў самастойна i ў тэрмiн мадэрнiзаваць, адрамантаваць тую ж кацельню, з’яўляецца ўсталяванне ў кватэрах iндывiдуальных прыбораў улiку. Тады жыхар будзе плацiць толькi за тое, што выкарыстаў ён i яго сям’я, i ўсе выдаткi за страты цяпла, якое iшло, напрыклад, у час транспарцiроўкi «ў паветра», лягуць на плечы камунальнай гаспадаркi. I сродкi на рамонт тады хутчэй знойдуцца, i святло, i ваду ў кране часцей будзем мы ўсе выключаць.

Нават на першы погляд лакальныя i абмежаваныя меры па эканомii энергii, аказваецца, могуць прынесцi даволi важкi вынiк. У цэнтральнай вобласцi, напрыклад, увесь аўтатранспарт, якi знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi прадпрыемстваў i арганiзацый, будзе пераведзены замест бензiну на газ. Тэхналогiя, пры якой у якасцi палiва выкарыстоўваецца звадкаваны газ, можа з’явiцца больш чым на трох з паловай тысячах аўтамабiляў. У першы ж год пасля пераабсталявання службовага аўтатранспарту знiзiцца сабекошт тавараў i паслуг прадпрыемстваў, як вытворчых, так i сельскагаспадарчых, якiм належыць парк машын. У прыватнасцi, выдаткi на газавае пераабсталяванне ЗIЛа складуць 800 тысяч рублёў, мiж тым эканамiчны эфект ад новаўвядзення за першы год складзе 3 мiльёны рублёў, а ўжо на другi — 4 мiльёны.

— Акрамя правядзення ўсiх карысных мераў, трэба, каб у вобласцi iснаваў належны кантроль за беражлiвым, руплiвым выкарыстаннем, ужываннем энергii i палiва. На сёння гэта галоўнае. Пачаць трэба нават з таго, як расходуюцца гаруча-змазачныя матэрыялы. Таму заклiкаю ўсiх змянiць сваё стаўленне да энергарэсурсаў у бок эканомii i беражлiвасцi iх выкарыстання. Толькi так мы дасягнем усiх запланаваных мэтаў, — падкрэслiў Леанiд Крупец.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi спытаць у еўрапейца, як на яго радзiме эканомяць энергiю, то ён не зразумее, аб чым iдзе гутарка. Калi ж патлумачыць, што эканомiць палiўныя i iн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика