Раннi пачатак навучання ў школе не садзейнiчае захаванню здароўя дзiцяцi
Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА.
Такую думку выказала галоўны педыятр Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi Наталля Галькевiч.
Многiя «шасцiгодкi» яшчэ фiзiчна i псiхалагiчна не падрыхтаваныя да школьнага жыцця. «Менавiта таму, калi Мiнiстэрства адукацыi iнiцыявала перанясенне школьнага ўзросту прыкладна на два месяцы наперад, Мiнiстэрства аховы здароўя выступiла супраць, таму што ў гэтым узросце кожны месяц адыгрывае вельмi вялiкую ролю», — сказала спецыялiст. Галоўны педыятр канстатавала, што ў апошнiя гады ў рэспублiцы назiраецца тэндэнцыя да пагаршэння здароўя дзяцей школьнага ўзросту. У гэтага ёсць некалькi прычын. Адна з iх — неадэкватная разумовая i фiзiчная нагрузка. У малодшых класах дзецi часта пакутуюць ад гiпадынамii. Так, у некаторых школах Мiнска былi зафiксаваны выпадкi, калi частка ўрокаў фiзкультуры ў першых класах замянялася дадатковымi ўрокамi пiсьма цi матэматыкi. Павышаным разумовым нагрузкам сваiх дзяцей падвяргаюць самi бацькi, якiя мараць, каб дзiця вучылася толькi на «выдатна», ведала некалькi моў i адначасова наведвала розныя гурткi i секцыi. Усё гэта становiцца прычынай стрэсу, якi пасля прыводзiць да павышанай захворваемасцi школьнiкаў. Пры гэтым найбольш схiльныя да небяспекi дзецi 2—3 гадоў навучання i падлеткi так званага пераходнага ўзросту. Другой прычынай, якая значна ўплывае на пагаршэнне здароўя школьнiкаў, з’яўляецца незбалансаванае харчаванне. Часта замест гарачага школьнага абеду падлеткi аддаюць перавагу булачцы i шклянцы напою. «Гэта парушэнне рэжыму харчавання вядзе да павелiчэння захворваемасцi органаў страўнiкава-кiшачнага тракту», — адзначыла Наталля Галькевiч. У мэтах рэгулявання харчавання школьнiкаў Мiнiстэрствам аховы здароўя былi распрацаваны некалькi адпаведных пастаноў, у тым лiку i тыповы асартыментны пералiк прадукцыi для продажу ў школьных буфетах. Згодна з дакументам, з асартыменту буфетаў выключаны газiраваныя напоi, чыпсы i iншыя «шкодныя» для страўнiка прадукты. Яны павiнны быць замененыя на кiсла-малочныя прадукты, сокi i да т.п. Парушэннi вастрынi зроку i паставы таксама з’яўляюцца аднымi з найбольш распаўсюджаных сярод школьнiкаў захворванняў. Свой негатыўны ўплыў на ўзнiкненне першага з iх у свой час аказвала празмернае захапленне кiраўнiцтва некаторых устаноў адукацыi эканомiяй электраэнергii. У цяперашнi час, паводле слоў суразмоўцы, выкананне нормаў па асвятленню памяшкання старанна адсочваецца беларускiмi санiтарна-гiгiенiчнымi службамi, праводзiцца пераабсталяванне школ новымi асвятляльнiкамi. Урэгулявана спецыяльнымi правiламi i пытанне «рассадкi» дзяцей за партамi. Iх выкананне гарантуе захаванне правiльнай паставы ў хлопчыкаў i дзяўчынак. «Усё гэта знаходзiцца ў распараджэннi Мiнадукацыi, дзе цудоўна ведаюць неабходныя санiтарныя правiлы i нормы. Застаецца толькi спадзявацца на адказнасць i работнiкаў сталовых, якiя гатуюць ежу нашым дзецям, i настаўнiкаў, i кiраўнiкоў устаноў адукацыi, якiя кантралююць выкананне ўсiх нарматываў», — рэзюмавала Наталля Галькевiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказала галоўны педыятр Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi Наталля Галькевiч. |
|