21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Нават слiмакi любяць пiць...»

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА.

Ведаеце, як вiнаробы пазбаўляюцца ад слiмакоў, якiя запаланiлi вiнаградную плантацыю? Яны проста напаўняюць якую-небудзь ёмiстасць пiвам. Шкоднiкi, у сваю чаргу, адчуваюць прывабны пах i, як пад гiпнозам, паўзуць у «пiўны басейн». У вынiку, задаволiўшы секунднае жаданне, тонуць у сваёй жа спакусе. Прыкладна тое ж самае, але больш павольнымi тэмпамi, адбываецца i ў нашым грамадстве...

Пiўны алкагалiзм — гора маладых

Напалову запоўнены тралейбус спыняецца на Сонечным прыпынку (сiмвалiчна, на мой погляд, што наркалагiчны дыспансэр знаходзiцца побач з прыпынкам пад такой светлай назвай). Дзiўнае супадзенне, але i людзi там працуюць таксама светлыя, гатовыя дапамагчы, толькi б не пакiдаць чалавека сам-насам са сваiм горам.

З усмешкай на твары сустрэла мяне загадчыца падлеткавага аддзялення пры гарадскiм наркалагiчным дыспансэры Людмiла ШПАКОЎСКАЯ:

— Праходзьце, калi ласка. Выдатна, што вы вырашылi закрануць праблему алкагалiзму моладзi. Урачы, псiхолагi i журналiсты павiнны трымацца разам, каб своечасова папярэдзiць аб магчымых наступствах ужывання нават безалкагольнага пiва (насамрэч, там таксама ўтрымлiваецца спiрт) не толькi маладых людзей, але i iх бацькоў.

— Людмiла Алiкаўна, як вы лiчыце, студэнцкi алкагалiзм наогул з’ява нармальная цi паранармальная?

— Алкагалiзм, у любым яго праяўленнi, не можа быць нармальнай з’явай. I ўзрост тут нi пры чым. Усё залежыць ад успрыняцця, ад менталiтэту канкрэтнага чалавека. Стэрэатып, што пiва — бяскрыўдная вадкасць, актыўная рэклама пеннага i, не забывайцеся, хмельнага напою робяць сваю справу — колькасць аматараў пiва з кожным днём павялiчваецца ў геаметрычнай прагрэсii. Зараз, напрыклад, нi для кого не сакрэт, што ў многiх сем’ях бацька з сынам на пару п’юць пiва перад тэлевiзарам пасля лазнi (ды i не толькi). Згода без слоў — таксама згода. Менавiта яна i прывяла да таго, што моладзь стала часта ўжываць пiва.

У барах, метро, дома, у транспарце... Нярэдкая з’ява на сёння — сустрэць на вулiцы хлопца, ды i дзяўчыну (раней гэта быў нонсэнс) з бутэлькай «Балтыкi» ў руках.

Кампанiя па барацьбе з наркотыкамi прыцягвае шмат увагi. Гэта, што не кажы, толькi на руку вытворцам пiва. Добра, што ў Беларусi дастаткова святаў для таго, каб выпiць. А для ўжывання пiва i нагода часта не патрэбна. Пiва п’юць, каб расслабiцца, скаратаць вечар, нават прагнаць смагу. Схiльнасць да алкаголю пры такiм падыходзе выпрацоўваецца не адразу, але ўжо праз 10—12 гадоў нарколагi могуць прымаць новага пацыента.

Пiўныя людзi i ўздзеянне пiва на арганiзм

— Зараз iдуць спрэчкi наконт карысцi i шкоды ўжывання пiва. Але, заўважыла, што маладыя людзi бяруць для сябе выключна тую iнфармацыю, якая iм найбольш iмпануе. Напрыклад, прачыталi ў памятцы, што сутачная норма вiтамiну B утрымлiваецца ў 10 лiтрах пiва... i гайда за «лекамi». Але ж гэта не значыць, што, каб кампенсаваць недахоп вiтамiнаў, трэба выпiць залпам вядро пiва. Тыя ж вiтамiны можна атрымаць з прадуктамi харчавання. Пры гэтым рызыка стаць алкаголiкам будзе зведзена да мiнiмуму.

Па-рознаму ўздзейнiчае пiва на мужчынскi i жаночы арганiзмы. У хмельным напоi змяшчаюцца гарманальныя рэчывы. Пад iх уплывам адбываецца фемiнiзацыя мужчынскага арганiзма. Вынiк прадуцыравання жаночых палавых гармонаў — расшырэнне таза, павелiчэнне грудных залоз. У дзяўчат жа, наадварот, грубее голас, з’яўляюцца валасы на твары.

Пра «пiўны жывоцiк» усё i так зразумела. Трэба ж некуды змяшчаць тую колькасць вадкасцi, якую штодзённа ўжывае пiўны алкаголiк. Гэта, як мiнiмум, дзве-тры бутэлькi за раз. А «прасунутыя» пiўныя людзi выпiваюць да 7—10 лiтраў у дзень.

Паступленне ж у арганiзм вялiкай колькасцi хмельнай вадкасцi — вады i гарбаты чалавек столькi б не выпiў — неспрыяльна адбiваецца на рабоце сардэчна-сасудзiстай сiстэмы i нырак. Празмернае ўжыванне пiва прыводзiць да фармiравання так званага бычынага цi пiўнога сэрца — расшырэння межаў «жывога матора». Пры гэтым павялiчваецца частата сардэчных скарачэнняў, узнiкаюць арытмii, павышаецца цiск. У падлеткавым i юнацкiм узросце, пакуль арганiзм расце, усе гэтыя змены адбываюцца хутчэй, чым у дарослых.

У жанчын верагоднасць захворвання на рак грудной залозы расце прапарцыянальна колькасцi выпiтага пiва. Асаблiва небяспечна пiць пiва жанчынам, якiя выкормлiваюць дзiця грудным малаком. У дзiцяцi могуць узнiкнуць эпiлiптычныя сутаргi, а з часам i — эпiлепсiя.

— Змагацца з пiўным алкагалiзмам складаней, чым з гарэлачным. Гэта звязана з тым, што чалавек не ўсведамляе небяспекi, таму i не iмкнецца змагацца з ёй.

— Людмiла Алiкаўна, скажыце, калi ласка, цi мае значэнне ўзрост, у якiм чалавек пачынае злоўжываць пiвам?

— Вядома, мае. Чым раней пачаць ужываць алкагольны нопой, тым большая верагоднасць перарастання хваробы ў хранiчную. Асаблiва, калi маецца генетычная схiльнасць. Ды i наогул забараняецца ўжываць алкаголь да 21 года. Лiчыцца, што толькi ў гэтым узросце нервовая сiстэма атрымлiвае статус дарослага арганiзма. Але гэта абмежаванне нi ў якiм разе не сведчыць аб тым, што, дасягнуўшы вызначанага ўзросту, трэба пачынаць пiць без меры...

У кожнага павiнен быць «стрыжань»... трывалы

Пiва лiчыцца модным напоем у асяроддзi студэнцтва. Акрамя гэтага, яго вытворчасць прыносiць неблагi прыбытак дзяржаве, таму яе пастаянна павялiчваюць. А ў гэты час у маладым арганiзме пачынаюць працякаць вызначаныя працэсы, якiя садзейнiчаюць фармiраванню пiўнога алкагалiзму...

— Iснуе меркаванне, што студэнцкiя iнтэрнаты з’яўляюцца рассаднiкамi пiўнога алкагалiзму, — гаворыць Людмiла Алiкаўна. — Прытрымлiваючыся такога пункту погляду, некаторыя матулi здымаюць дарагiя пакоi ў жанчын пенсiйнага ўзросту. Абы толькi засцерагчы свайго любага сыночка ад дрэнных кампанiй... Самае ж галоўнае, на маю думку, гэта выхаванне. Калi бацькi ў свой час змаглi закласцi «маральны стрыжань» у сваю крывiначку, то нiякая кампанiя ў студэнцкiм iнтэрнаце не зможа яго пахiснуць, а тым больш зламаць. Для прыкладу прывяду сiтуацыю з жыцця. Выпускны. 11-класнiкi вырашылi паехаць на прыроду. Сын просiць у таты грошы на пiва. Купляць цi не? А раней трэба было думаць. Калi б у сям’i было патрэбнае выхаванне, то такога пытання ў сына не ўзнiкла б. У дадзеным выпадку, калi тата не купiць пiва, то сын зробiць гэта сам...

Iснуе шмат прычын, па якiх студэнты пачынаюць ужываць пiва. Часта маладыя людзi проста не могуць сказаць «не», баяцца выглядаць «белымi варонамi» ў кампанii. А не адмовiўшыся ў першы раз, складана будзе зрабiць гэта ў другi.

Таксама студэнты iмкнуцца паспрабаваць усё. I як мага хутчэй. Бо раней не было такой колькасцi грошай на тыдзень. А тут столькi магчымасцяў, i нiхто не кантралюе. Толькi вось адзiн страчвае «кiшэнныя» на панчохi цi гальштукi, а другi — на пiва i тонiк.

Акрамя гэтага, у некаторых студэнтаў, асаблiва тых, якiя прыязджаюць у сталiцу з перыферыi, нiзкая самаацэнка, маюцца комплексы, звязаныя з камунiкацыяй. Алкаголь, як вядома, знiжае самакрытыку чалавека. А вып’е такi вось цiхоня — язык сам сабой i развязваецца.

Але, вядома, не ўсе ў iнтэрнаце злоўжываюць пiвам. Нехта вучыцца, нехта захапляецца камп’ютарамi, маюцца розныя гурткi, спартыўныя секцыi.

Калi звычайна п’юць маладыя людзi?

— Вось няма чаго рабiць — пайшлi i купiлi пiва, — гаворыць студэнт 3-га курса. — Адразу ж з’явiўся занятак.

— А былi б iншыя справы, i пiва не спатрэбiлася б, — упэўнена Людмiла Алiкаўна. — У маладога чалавека павiнна быць адно жаданне — легчы i выспацца. Нельга, каб з’яўляўся пусты час. Не ўмеюць дзецi сябе заняць.

Самi ж студэнты тлумачаць выпiўку стрэсавымi сiтуацыямi, адпаведна, попыт на пiва павышаецца ў час сесii. Спачатку чалавек расслабляецца, пасля iдуць працэсы тармажэння, затым, пры сiстэматычным ужываннi, страчваецца кароткачасовая памяць... Як вынiк, нiзкiя адзнакi, пераздачы, пазбаўленне стыпендыi...

Пiва без гарэлкi...

На прыёме ў нарколага аматары пiва нярэдка здзiўляюцца, калi ў iх перапытваюць: дык вы праўда зараз паўвядра пiва выпiваеце? I толькi падлiчыўшы, што тры паўтаралiтровыя бутэлькi — гэта якраз паўвядра, згаджаюцца. Па ўтрыманню ж алкаголю гэта бутэлька гарэлкi.

— Пiва якраз тым i небяспечна, што з-за слабай канцэнтрацыi алкаголю яго п’юць у вялiкай колькасцi. На гэту падманлiвую лёгкасць i клююць маладыя людзi.

Да прыкладу, у Германii выпiваюць па 170 лiтраў ў год на чалавека. Але, калi на Захадзе на фоне вялiкай колькасцi аматараў пiва невысокi працэнт ужывання моцнага алкаголю, то ў нашай краiне, наадварот: захапленне пiвам не змяншае колькасць гарэлкi, якую выпiваюць беларусы.

— Арганiзм чалавека хiтры. Спачатку безалкагольнага пiва яму дастаткова, пасля ён патрабуе слабаалкагольнае... Градус большы — эфект дасягаецца хутчэй. Робiцца весела. Вось адкуль пайшло выказванне «пiва без гарэлкi — грошы на вецер». Таму, часцей за ўсё, на пiве патэнцыяльныя алкаголiкi спыняюцца рэдка.

Мода на здароўе

Ва ўсе часы моладзь iмкнулася да самавыяўлення. Калi раней, каб вылучыцца з шэрай масы, дастаткова было прайсцiся з цыгарэтай у зубах цi бутэлькай пiва ў руцэ, то сёння нiкога гэтым не здзiвiш.

Прынамсi, усе знаёмыя хлопцы лiчаць дзяўчат, якiя кураць цi п’юць, вульгарнымi, грубымi i мужчынападобнымi. «Але ж чаму большасць з iх сустракаюцца менавiта з такiмi?» — абураецца мая сяброўка.

— А iх заваёўваць, звычайна, не патрэбна... З iмi прасцей, — адказвае на пытанне Яўген. — Але, як правiла, кожны хлопец, i я не выключэнне, марыць аб сур’ёзных адносiнах з дзяўчынай, якая падорыць яму здаровага сына цi дачку...

Так i хочацца дадаць да слоў Яўгена:

...а кожная дзяўчына, у сваю чаргу, марыць аб светлай i бесклапотнай будучынi, аб дабрабыце ў сям’i. Толькi вось цi магчыма пабудаваць яе, шчаслiвую сям’ю, з патэнцыяльным алкаголiкам?..



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ведаеце, як вiнаробы пазбаўляюцца ад слiмакоў, якiя запаланiлi вiнаградную плантацыю? Яны проста напаўняюць якую-небудзь ёмiстасць пiвам. Шкоднiкi, у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика