21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб водпуск быў у радасць

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлiя ГУРСКАЯ.

Водпуск вельмi важны для кожнага чалавека, але не ў кожнага атрымлiваецца адпачыць. У большасцi людзей ён адсутнiчае ўвогуле.

У вынiку, у ЗША нават з’явiўся асаблiвы тэрмiн «сiндром адсутнасцi водпуску», якi лiчыцца прычынай узнiкнення многiх хвароб. Доктар Сцiвен Лэм, аўтар кнiгi «Погляд», пiша: «Пастаянна атрымлiваючы стрэс на рабоце i не маючы магчымасцi паўнацэнна адпачыць, вы, у лiтаральным сэнсе, атручваеце свой арганiзм. Ён знаходзiцца пад уздзеяннем канцэрагенаў, здольных выклiкаць сардэчныя прыступы, iнсульты, рак i iншыя сур’ёзныя праблемы са здароўем». Пiсьменнiца Дзiяна Фасел, аўтар кнiгi «Працуючы да смерцi», прыйшла да высновы, што працягласць жыцця амерыканскага працаголiка саступае працягласцi жыцця чалавека, якi злоўжывае алкаголем. Амерыканскае псiхасаматычнае таварыства правяло асаблiвае даследаванне, прысвечанае «сiндрому адсутнасцi водпуску», i прыйшло да высновы, што штогадовы водпуск знiжае рызыку смерцi на 20 працэнтаў.

Мы прапануем парады, якiя дае адпускнiкам амерыканскi медык Iсэдор Разенфелд:

1. Спёка i сонца — галоўныя ворагi адпускнiка. Яны небяспечныя. Калi вы актыўна рухаецеся — небяспека ўзрастае. Не захапляйцеся тэнiсам, футболам i iншымi актыўнымi гульнямi — усё добра ў меру. Пажадана выдзелiць для падобных забаў ранiшнiя або вячэрнiя гадзiны, калi менш спякотна, чым днём.

2. Калi вы адчулi галавакружэнне, лёгкi галаўны боль, млоснасць, адразу ж сыходзьце з сонца ў цень. Гэта сiмптомы цеплавога ўдару.

3. Каб прагнаць смагу, лепш карыстацца халаднаватай вадой або сокам. Не выкарыстоўвайце чай з лёдам, каву, пiва i любыя iншыя вадкасцi, якiя змяшчаюць кафеiн або алкаголь. Таксама небяспечныя ледзяныя напоi, якiя могуць справакаваць рэспiратарныя захворваннi.

4. Насiце галаўныя ўборы i свабоднае адзенне. Бронзавы загар добры, але небяспечны для здароўя, бо можа стаць прычынай цэлага букета небяспечных захворванняў, у тым лiку i раку скуры.

5. Апасайцеся насякомых. У трапiчным клiмаце ўкусы камароў i кляшчоў могуць выклiкаць сур’ёзныя расстройствы здароўя.

6. Калi вы адпачываеце ў лесе, нi ў якiм выпадку не дазваляйце дзецям пакаштаваць дзiкiя раслiны. Рызыка, што яны акажуцца ядавiтымi, адносна невялiкая, аднак у многiх курортных месцах лясы апырскваюць рэпелентамi для знiшчэння насякомых. Гэтыя рэпеленты могуць назапашвацца ў раслiнах i стаць прычынай сур’ёзных атручэнняў.

7. Будзьце ўдвая асцярожныя на вадзе. Штогод фiксуюцца сотнi выпадкаў, калi людзi танулi нават у мелкаводных басейнах: прычынай станавiўся алкаголь, цеплавы або сонечны ўдар, сардэчныя прыступы i г.д. Няма нiякiх гарантый, што падобнае не можа здарыцца з вамi.

8. Перад ядой мыйце рукi з мылам i цёплай вадой. Абавязкова мыйце садавiну i гароднiну. Не пакiдайце любыя прадукты не ў халадзiльнiку больш чым на гадзiну. Калi вы гатуеце самi — старайцеся гатаваць мясныя стравы адразу пасля пакупкi мяса.

9. Нiколi не купляйце ежу на вулiцах.

10. Ведайце свае слабасцi. Збiраючыся ў адпачынак, думайце не толькi пра добрае, але i пра непрыемнае. Калi вы пакутуеце ад нейкага захворвання, даведайцеся ў свайго ўрача, як вам паводзiць сябе ў спёку. Калi вы абсалютна здаровыя, прааналiзуйце свае звычкi, таму што некаторыя з iх (напрыклад, празмерная любоў да пiва) могуць быць небяспечнымi.

Карыстаючыся гэтымi парадамi, вы атрымаеце толькi станоўчыя эмоцыi ад свайго водпуску i добры зарад энергii на цэлы працоўны год.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Водпуск вельмi важны для кожнага чалавека, але не ў кожнага атрымлiваецца адпачыць. У большасцi людзей ён адсутнiчае ўвогуле.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика