21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Даматканыя дываны Ганны Урублеўскай

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена СКРЭБЕЦ, Воранаўскi раён.

— Нiткi цяпер дарагiя, а кросны, як ткаць на iх перасталi, загнiлi. Вось мы iх i спалiлi, — расказвае Ганна Урублеўская, ткачыха з вёскi Паляцкiшкi Воранаўскага раёна.

Некалi збяруцца, бывала, вечарам жанчыны i пад вясёлыя песнi ткуць перабiранкi. Нават з суседнiх вёсак прыходзiлi, каб толькi зрабiць з нiтак што-небудзь прыгожае i цiкавае.

Нарадзiлася Ганна Iосiфаўна ў Паляцкiшках у 1942 годзе. Калi падрасла, пайшла ў школу, дзе вучылася пяць гадоў. Паступаць далей для атрымання адукацыi нiкуды не стала — моцна хварэлi бацькi, патрэбна была яе дапамога. Памёр бацька, а мацi яшчэ доўга жыла, аднак аднялiся рукi i ногi i яна проста не магла рухацца. Шмат гадоў давялося даглядаць знямоглую жанчыну... Працавала ў брыгадзе, на ферме, паставiлi з мужам на ногi траiх дзяцей i ўсе, дарэчы, засталiся жыць тут, у Паляцкiшках. У Ганны Iосiфаўны сем унукаў i ўнучка.

— А ткаць калi навучылiся? — цiкаўлюся .

— Сястра ткаць умела i мяне навучыла. Маладая была, сiлы на ўсё хапала.

За сваё жыццё Ганна Iосiфаўна выткала мноства ўсялякiх рэчаў. Толькi для сябе зрабiла 60(!) розных пакрывалаў. А колькi iх было зроблена для iншых людзей — i сама ткачыха не ведае. Прыйдуць, папросяць, а яна ахвотна за працу бярэцца.

— Не было ў нас канiкулаў, — прыгадвае Янiна, дачка Ганны Iосiфаўны. — Усе дзецi на вулiцы бегаюць, а мы дошчачкi перастаўляем, ткаць дапамагаем.

Ткаць i сапраўды нялёгка. Пры ўсiм жаданнi адзiн не справiшся — абавязкова патрэбна яшчэ пара рук. На выраб адной перабiранкi патрэбен быў адзiн дзень i адзiн вечар. I гатова! Большасць перабiранак былi выстаўлены на шматлiкiх конкурсах, атрымлiвалi ўзнагароды, не аднойчы паступалi прапановы прадаць iх.

— А навошта мне прадаваць, — гаворыць Ганна Iосiфаўна, — я дзецям i ўнукам iх аддала, няхай карыстаюцца!

Сёння даматканыя дываны сустракаюцца не так часта, як раней. А, напрыклад, для немцаў ручная праца самая каштоўная. Пройдзе яшчэ два-тры дзесяткi гадоў, i цана на такiя рэчы вырасце шматразова. Ды i ўвогуле, еўрапейцы шануюць усё iндывiдуальнае, а дзве аднолькавыя перабiранкi знайсцi немагчыма. Якасць такiх вырабаў вельмi высокая, але, на жаль, у нас гэта мала хто разумее.

Запрашалi Ганну Iосiфаўну i ў школу, каб расказала дзецям пра ткацкую справу. Яна гэта рабiла ахвотна...

— Ткала я многа гадоў, а вось вязаць так i не навучылася, — гаворыць вясковая майстрыха. — Не хацелася нешта гэтым займацца.

Але Ганна Iосiфаўна асаблiва не шкадуе. Затое ў яе была любiмая справа, якой яна дасканала валодала. На жаль, цяпер Урублеўская не тчэ. Як кажуць у народзе, калi касой не карыстацца, яна пакрыецца iржой. Кросны былi адстаўленыя ўбок. Доўга на iх нiхто не працаваў, а калi дасталi з гарышча, то ўбачылi, што нiчога ўжо не атрымаецца — ад прастою без працы яны проста сталi гнiць.

Белыя, чырвоныя, зялёныя перабiранкi, усыпаныя рознакаляровымi кветкамi, ляжаць у шафе i чакаюць, напэўна, свайго зорнага часу. Нiхто не хоча вучыцца валодаць гэтай старажытнай справай, якая не адно стагоддзе служыла людзям. Сёння замест чалавека працуюць грубыя агрэгаты, здольныя ператварыць гару нiтак у вялiзнае палатно, у якога ёсць прыгажосць, але няма, як кажуць у народзе, душы. Рэч, зробленую чалавечымi рукамi, бачна здалёк. Здаецца, што ёсць у ёй нейкая нябачная воку энергетыка, здольная захапляць i зачароўваць. I няма нiчога прыгажэйшага, чым даматканыя дываны, перабiранкi, вышытыя рукамi палотны, звязаныя бабулямi рукавiцы i шкарпэткi...

З пакалення ў пакаленне перадавалi бабулi ўначкам, мамы дочкам няпростае ткацкае майстэрства. Цяпер жа яно знiкла. Можа, знойдзецца некалькi ткачых ва ўсёй рэспублiцы, якiя яшчэ займаюцца гэтай справай. Калi ж разважаць сур’ёзна, то сёння кросны можна знайсцi хiба што ў музеях. Толькi цi будуць яны працаваць? Проста не знойдзецца чалавека, якi зможа сесцi i выткаць што-небудзь.

Прыкра, што моладзь не разумее цаны рукатворных рэчаў. Праўда, час ад часу вяртаецца мода на ручную працу i тады гарадскiя моднiцы купляюць усё, да чаго дакраналася рука майстрыхi, а некаторыя нават самi бяруць у рукi спiцы, кручкi, iголкi i вечарамi ствараюць адзенне, лялек, сурвэткi. Словам, усё тое, чым могуць падзiвiцца iх менш здольныя сяброўкi. Але праходзiць месяц, два, паўгода i мода iдзе наперад. А дзяўчаты складаюць у навамодныя куфэркi сваю ручную працу, у спадзяваннi, што праз некалькi гадоў яна зноў стане пiкам сезона. А можа, застанецца дочкам i яны праз дзесяткi гадоў апрануць сшытую матуляй сукенку, альбо закiнуць на плечы вышытую пацеркамi сумачку, цi адзенуць на галаву змайстраваны бабуляй саламяны капялюшык, а мо проста зробяць арыгiнальны прыкiд з усяго, што шмат гадоў праляжала ў куфэрку.

Знiкаюць, забываюцца народныя промыслы, якiмi раней жылi людзi. I нiхто, акрамя гiсторыкаў, не ўспамiнае пра гэта. Шкада... Але спынiць працэс бясследнага вымiрання народных уменняў i талентаў наўрад цi можа адзiн чалавек. Давайце зробiм гэта разам.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Нiткi цяпер дарагiя, а кросны, як ткаць на iх перасталi, загнiлi. Вось мы iх i спалiлi, — расказвае Ганна Урублеўская, ткачыха з вёскi Паляцкiшкi Во
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика