21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Над «Прарокам» Iльi Алейнiкава працуюць уладальнiкi «Оскара»

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК.

У аўторак стваральнiк расiйскай тэлеперадачы «Гарадок», уладальнiк прэмii ТЭФI ў намiнацыi «Лепшы вядучы забаўляльнай праграмы» Iлья Алейнiкаў святкаваў у Мiнску свой 60-гадовы юбiлей. Народны артыст Расii зараз знаходзiцца ў нашай краiне, бо з’яўляецца iдэйным натхняльнiкам пастаноўкi ў Беларусi мюзiкла «Прарок» i... аўтарам музыкi да яго. Цiкава, што 10 лiпеня нарадзiўся i сувядучы Алейнiкава па «Гарадку» Юрый Стаянаў, якi малодшы за Iлью Львовiча на 10 гадоў. Сябры адзначалi свае святы асобна.

Сямейная сцэна з-за «Пекла»

Тое, што Iлья Алейнiкаў, аказваецца, пiша музыку, асабiста ён сам зразумеў чатыры гады таму. Родныя, безумоўна, былi ў курсе, а вось нямала прыхiльнiкаў таленту Iльi Львовiча былi вельмi здзiўлены, бо ведалi любiмага артыста толькi як майстра гратэску. Няхай нiхто не палохаецца: мы не страцiлi камедыйнага акцёра Алейнiкава, ён жартуе i ў новай ролi кампазiтара.

На прэс-канферэнцыi, дзе журналiстаў знаёмiлi з музычнай «тканiнай» твора, iмянiннiк нагадваў аб сваiм камiчным амплуа пастаянна. Напрыклад, калi расказваў, што ў мюзiкле задзейнiчаны 18 танцораў. «З-за трох з iх давялося змагацца з вашым Мiнiстэрствам абароны, аднаго ўжо адбiлi, «баi» за астатнiх працягваюцца», — паведамiў Iлья Алейнiкаў. Калi размова зайшла аб вядомых спеваках, якiя ўдзельнiчаюць у пастаноўцы, расiянiн заўважыў: «Хлястоў зараз на «базары» (меў на ўвазе «Славянскi базар у Вiцебску». — Аўт.). Вось набудзе там, што трэба, i вернецца да нас. Ён у нас ролю хлопчыка выконвае». На прэзентацыi «Прарока» таксама давялося стаць сведкай невялiкай сямейнай сцэны памiж iмянiннiкам i яго жонкай Iрынай.

— Уключыце грамчэй сцэну «Пекла», — папрасiў Iлья Львовiч.

— А можна цiшэй? — пацiкавiлася яго жонка. — У нас тут у зале ўсё занадта гучна чуваць.

— Калi цiшэй, то гэта ўжо не пекла, — растлумачыў муж. — Уключыце грамчэй насуперак маёй жонцы!

Алейнiкаў не выканаў просьбу жонкi, але яна зусiм не пакрыўдзiлася: «Я вельмi шчаслiвая, што мы разам ужо трыццаць гадоў», — заявiла Iрына.

Дарэчы, да сваёй жонкi па мюзiклу Алейнiкаў ставiцца, бы Атэла, — душыць яе за здраду.

Падарунак ад iмянiннiка

Першы паказ мюзiкла быў запланаваны яшчэ на красавiк, потым павiнен быў адбыцца на юбiлей Алейнiкава, але маштаб пастаноўкi проста не ўвайшоў у адведзеныя рамкi. Бюджэт мюзiкла ўжо склаў 2,5 мiльёна долараў. Над спецэфектамi працуюць уладальнiкi «Оскара». Некалькi месяцаў беларуская трупа рэпецiравала ў Польшчы. Вакал выкладала Марыола Напiральска. Зараз артысты працуюць i днём, i ноччу, каб паспець да прэм’еры.

Нягледзячы на статус iмянiннiка, Iлья Львовiч у свой дзень нараджэння зрабiў падарунак усiм прысутным — нарэшце аб’явiў дакладныя час i месца прэм’еры пастаноўкi — 29 жнiўня ў Палацы спорту.

— У нас задзейнiчана больш як 50 чалавек, польскiя дызайнеры распрацоўваюць 140 касцюмаў (iх кошт па 600 долараў), — расказаў рэжысёр Януш Юзафовiч (польскi рэжысёр, якi паставiў знакамiты мюзiкл «Метро», — Аўт.). — Ствараем дэкарацыi для 23 нумароў. Яны распрацаваны пры дапамозе сучаснай мовы тэатра i цырку — розных тэхнiчных сродкаў, каб, напрыклад, артысты маглi ўзляцець у паветра. Дэкарацыi лягчэй было б паказаць, чым расказаць: яны адлюстроўваюць на сцэне наш i незямны свет.

— Магу вам сказаць, — умяшаўся ў размову Iлья Алейнiкаў, — на дэкарацыi пайшло столькi металу, што Жлобiнскi металургiчны камбiнат ужо крэхча!

Выканаўцы роляў высвятляцца пасля... прэм’еры

Канкрэтна зараз назваць выканаўцаў усiх галоўных герояў мюзiкла пакуль праблематычна, удзельнiкi праекта вучаць увесь матэрыял, каб потым не ўзнiкла праблем, хто зможа падмянiць хворага. «Дакладна, хто якую ролю выконвае, мы вам скажам пасля прэм’еры», — усмiхаецца Алейнiкаў.

I ўсё ж некаторых выканаўцаў ужо можна агучыць: Алейнiкаў будзе Прарокам, а аўтар лiбрэта Мiкалай Дуксiн — сляпым старцам. Калi нiчога не зменiцца, сталымi мужам i жонкай стануць Ядвiга Паплаўская i Аляксандр Цiхановiч.

Нагадаю, што кастынгi, дзе адбываўся адбор галоўных персанажаў i масоўкi, праходзiлi паўгода таму назад (аб iх i пастаноўцы «Прарока» раскажуць у спецыяльнай тэлепраграме на Першым нацыянальным незадоўга да прэм’еры). На прагляд тады прыйшлi амаль усе «зоркi» беларускай эстрады. Аднак шэраг кандыдатаў адсеяўся з-за свайго шчыльнага канцэртнага графiка i асабiстых планаў, а патрэбна было цалкам прысвяцiць сябе рэпетыцыям, а потым i гастрольным турам. Асаблiва Iлья Алейнiкаў засмуцiўся з-за дэмаршу Пятра Елфiмава, бо «ён мае моцны вакал i вельмi таленавiты хлопец».

«Сыну б я адмовiў у ролi»

Акрамя жонкi на дзень нараджэння Алейнiкава ў Мiнск таксама прыехаў яго сын Дзянiс Клявер, салiст гурта «Чай вдвоем». Заканамерным было пытанне, чаму ж бацька не прапанаваў Дзянiсу выкананне адной з роляў у «Прароку»?

— Калi б ён i папрасiўся, я не ўзяў бы яго, бо не бачу ролi для Дзянiса.

— Цi чакаць яшчэ аднаго мюзiкла ад вас у будучынi?

— Пакуль я думаю толькi аб прэм’еры сваёй першай спробы, — кажа Iлья Львовiч. — Усе творчыя сiлы пакуль накiраваны на падрыхтоўку.

— Вы не шкадуеце, што выбралi для свайго мюзiкла беларускiх артыстаў? Расiяне ж спяваюць зусiм не горш...

— Не горш, але большасць расiян думае аб карысцi, а не аб творчасцi. Ды i Расiя ўжо перанасычана мюзiкламi, а для Беларусi — гэта ўпершыню, таму ў вашых артыстаў ёсць зацiкаўленасць паспрабаваць сябе.

— Дзе вы зараз жывяце ў Мiнску?

— Мне здымаюць кватэру.

— Суседзi пазнаюць?

— Я ад iх хаваюся. Iду агародамi, — усмiхаецца.

Сэнсавыя лабiрынты

«Прарок» — фiласофская пастаноўка. У яе цэнтры — дыскусiя Прарока i Старца. Аўтары пакуль не раскрываюць поўны змест мюзiкла. Наўрад цi вам дапаможа ў гэтым яго прысвячэнне: «Тым, хто ў ва мне прыйшоў з мiнулага, i тым, у кiм я адыду ў будучыню». Аўтар наогул — аматар парадоксаў i сэнсавых лабiрынтаў накшталт эпiграфа «Все кончено. Закрыта книга. Застыла маска скорби на лице. Но чей-то голос тихо шепчет: «Все начинается в конце».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак стваральнiк расiйскай тэлеперадачы «Гарадок», уладальнiк прэмii ТЭФI ў намiнацыi «Лепшы вядучы забаўляльнай праграмы» Iлья Алейнiкаў святкав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика