21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пад ляжачы камень вада не цячэ

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК.

3—4 лiпеня па ўжо добрай традыцыi прайшлi «Днi эканомiкi Лiдскага раёна». Iх мэта — азнаёмiць гасцей, сярод якiх былi дыпламаты з Расii, Украiны, Латвii, Польшчы, Азербайджана, Славакii, Турцыi, Iндыi, Казахстана, паслы Беларусi ў шэрагу краiн, прадстаўнiкi адмiнiстрацый рэгiёнаў замежных дзяржаў i iх дзелавых колаў, дылеры больш чым ста прадпрыемстваў, з прамысловым патэнцыялам Лiдчыны, заключыць новыя пагадненнi аб супрацоўнiцтве.
Падрабязную iнфармацыю для роздуму i канкрэтных рашэнняў, праектаў можна было атрымаць, наведаўшы рэгiянальную прамысловую выстаўку «Лiда-Рэгiён-2007», а таксама мiжнарожны эканамiчны форум на тэму «Устойлiвае развiццё асобных тэрыторый: новыя магчымасцi для бiзнэсу i iнвестыцый».

— Аснова суверэнiтэту краiны — гэта моцная эканомiка, — лiчыць старшыня Лiдскага раённага выканаўчага камiтэта Андрэй Худык. — Неабходны базiс для дынамiчнага развiцця раёна створаны. Сёння мы працуем над тым, каб якасць нашых тавараў i паслуг адпавядала мiжнародным стандартам. Пацвярджэннем дасягнутых поспехаў у гэтым накiрунку з’яўляецца ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва прадпрыемстваў раёна са сваiмi партнёрамi ў краiнах СНД i далёкага замежжа. За апошнiя два гады заключана больш за дзесятак дагавораў аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве на ўзроўнi адмiнiстрацый Масквы, з рэгiёнамi Расii, Польшчы, Лiтвы, Украiны, Малдовы, Азербайджана. Кожны трэцi рубель вырабленай на Лiдчыне прадукцыi экспартуецца. У нашым раёне створаны спрыяльныя ўмовы для развiцця дзелавой iнiцыятывы i прадпрымальнiцтва. З больш чым 4,5 тысячы прадпрымальнiкаў 400 распачалi сваю справу толькi ў мiнулым годзе. Лiдчына прыцягальная для замежных iнвестараў. У нас зарэгiстраваныя i паспяхова працуюць больш за 50 прадпрыемстваў з расiйскiм, украiнскiм, польскiм, лiтоўскiм, амерыканскiм, нямецкiм, дацкiм капiталам. Прапрацоўваюцца варыянты стварэння сумеснай вытворчасцi з удзелам азербайджанскага, латвiйскага бiзнэсу.

Лiдскi раён унiкальны сваiм шматгалiновым прамысловым комплексам, якi вырабляе тавараў на суму каля 0,5 млрд долараў у год. Асартымент вельмi шырокi — сельгасмашыны, аўтобусы, харчовыя канцэнтраты, малочныя i мясныя вырабы, хрусталь, аптычнае шкло, абутак, свяцiльнiкi, лакафарбавая прадукцыя, фталевы ангiдрыд, будаўнiчыя матэрыялы...

У прыватнасцi, якасць аўтобусаў вопытнага завода «Нёман» апошнiм часам палепшана выкарыстаннем ацынкаванага кузава для абароны ад карозii, сёлета сумесна з кiтайскiм бокам асвойваецца выпуск аўтобусаў малога тыпу. Малочна-кансервавы камбiнат за пяць месяцаў гэтага года экспартаваў больш за 2,5 тысячы тон сухога малака на суму 6,4 мiльёна долараў. Выгадна адрознiваецца ад канкурэнтаў сваiм натуральным саставам прадукцыя хуткага прыгатавання ААТ «Лiдскiя харчовыя канцэнтраты». З плiткi прадпрыемства «Лiдабудканструкцыя» будуюцца трамвайныя пуцi ў Мiнску, Калiнiн-градзе. Больш за 3 тысячы вiдаў разнастайных вырабаў з хрусталю, каляровага i бясколернага шкла выпускае шклозавод «Нёман» (тут спадзяюцца на садзейнiчанне беларускiх пасольстваў у заключэннi дагавораў на пастаўку прадукцыi ў сферы грамадскага харчавання за мяжой). Люстры ЗАТ «Каскад» функцыянуюць у будынках Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнай бiблiятэкi, урада Расiйскай Федэрацыi, дыпламатычных прадстаўнiцтваў...

У выстаўцы «Лiда-Рэгiён-2007» удзельнiчалi 70 прадпрыемстваў (у 2005 годзе — 43, у мiнулым — 52). Даволi красамоўныя i наступныя лiчбы. Толькi летась на тэрыторыi раёна зарэгiстраваны 43 новыя прадпрыемствы, у тым лiку 5 — з удзелам замежнага капiталу. Адкрыты 8 новых вытворчасцяў — швейная, будаўнiчых матэрыялаў, па перапрацоўцы садавiны i гароднiны, дрэваапрацоўцы, вырабу сродкаў гiгiены. Ужо сёлета створана каля тысячы новых рабочых месцаў.

— У пытаннi, дзе размясцiць новую вытворчасць, знайсцi офiс для фiрмы выканаўчая ўлада дапаможа ў двух накiрунках, — зазначае намеснiк старшынi Лiдскага райвыканкама Iван Клiмовiч. — Першае — падбяром для вас свабоднае памяшканне альбо вытворчы будынак. Каталог свабодных вытворчых плошчаў у нас сiстэматызаваны, выбар за вамi — арэнда альбо купля нерухомасцi. Другое — выдзелiм зямлю пад новае будаўнiцтва, зыходзячы з вашых iнтарэсаў. Пры гэтым раённым выканаўчым камiтэтам шырока прымяняецца практыка здачы аб’ектаў былых ваенных гарадкоў у бязвыплатнае карыстанне на 5—10 гадоў пры ўмове захавання аб’ектаў i стварэння новых вытворчасцяў. Канкрэтны прыклад — арганiзацыя сельскагаспадарчым вытворчым кааператывам «Экагрыбы» комплексу па вытворчасцi i перапрацоўцы грыбоў (шампiньёны, вешанка, шыiтакi).

Зрэшты, лiдчане клапоцяцца не толькi аб павелiчэннi аб’ёмаў прадукцыi i паляпшэннi яе якасцi, але i аб эфектыўных шляхах яе рэалiзацыi. Гандлёвыя дамы «Лiда-рэгiён» працуюць у Маскве, Алматы (Казахстан), Чыстопалi (Татарстан). Акрамя таго, у Лiдзе адкрылi фiлiял Нацыянальнага цэнтра маркетынгу i кан’юнктуры цэн, якi будзе аказваць iнфармацыйную падтрымку прадпрыемствам раёна ў наладжваннi дзелавых сувязяў i збыце тавару.

А яшчэ ў лiдчан можна павучыцца цесным кантактам з навукай. Вучоныя Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi працуюць у раёне па шэрагу канкрэтных напрамкаў. У прыватнасцi, на вопытным заводзе «Нёман» — над укараненнем сучасных матэрыялаў антыкаразiйнай апрацоўкi дэталяў кузаваў, iзаляцыi аўтобусаў. На шклозаводзе «Нёман» — над распрацоўкай новых тэхналогiй перапрацоўкi адходаў у працэсе вытворчасцi хрусталю, а таксама арганiзацыi вытворчасцi мiкрашарыкаў, мадэрнiзацыi печаў. У ААТ «Лiдскiя харчовыя канцэнтраты» — над тэхналогiяй вытворчасцi соусу, кiсялю, жэле, якая не патрабуе варкi...

— У рэспублiцы распрацавана праграма iнавацыйнага шляху развiцця i стаiць задача, каб гэты працэс пайшоў у раёны, — гаворыць першы намеснiк старшынi прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Пётр Вiцязь. — Мы падпiсалi з Лiдскiм райвыканкамам дагавор аб супрацоўнiцтве. I я магу ўжо канстатаваць, што гэты эксперымент даў вельмi добрыя вынiкi. Практычна ўсе прадпрыемствы раёна маюць праграму дзеянняў па абнаўленню вытворчасцi, укараненню новых тэхналогiй i вырашэнню тых задач, якiя дазволяць iм выйсцi на сусветны рынак. Упэўнены, што гэты эксперымент, якi мы праводзiм з кiраўнiцтвам Лiдскага раёна, можна распаўсюдзiць i на iншыя рэгiёны рэспублiкi.

Каб захаваць канкурэнтаздольнасць рэгiёна, лiдчане зацiкаўлены ў размяшчэннi на сваёй тэрыторыi новых прадпрыемстваў. Прывабныя ўмовы iснуюць, у прыватнасцi, для размяшчэння на тэрыторыi горада аўтамабiльнага завода магутнасцю 20—30 тысяч машын у год. Адным з магчымых заснавальнiкаў СП можа выступiць вопытны завод «Нёман», дзе ёсць неабходная вытворчая база, iнжынерная iнфраструктура, свабодныя плошчы i падрыхтаваны персанал для арганiзацыi зборачнай вытворчасцi легкавых аўтамабiляў. Эканамiчна выгадным будзе ўкладанне iнвестыцый у будаўнiцтва жылля i арганiзацыi вытворчасцi будматэрыялаў. Для задавальнення iснуючай на сёння ў раёне патрэбнасцi ў жыллi яго неабходна пабудаваць не менш за 340 тысяч квадратных метраў. Таму вельмi перспектыўным уяўляецца стварэнне домабудаўнiчага СП з арганiзацыяй высокатэхналагiчнай вытворчасцi будаўнiчых матэрыялаў.

Вялiзны патэнцыял для iнвестыцый маецца i ў сферы турызму, да прыкладу, ёсць цiкавая прапанова па развiццю агратурызму на тэрыторыi сельскагаспадарчага прадпрыемства «Нiва», дзе працуе конна-спартыўны комплекс. Правёўшы рэканструкцыю гiстарычных будынкаў млына XVII стагоддзя, жылога дома i сажалкi, можна зарабiць грошы на турыстычным бiзнэсе.

Раённыя ўлады гатовы таксама разгледзець прапановы па будаўнiцтву аквапарка, новай гасцiнiцы, арганiзацыi прыдарожнага сэрвiсу...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3—4 лiпеня па ўжо добрай традыцыi прайшлi «Днi эканомiкi Лiдскага раёна». Iх мэта — азнаёмiць гасцей, сярод якiх былi дыпламаты з Расii, Украiны, Латв
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика