21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Алег Антоненка — наш капiтан

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга РАМАНЮК.

Капiтан хакейнай зборнай Беларусi Алег Антоненка пра сябе гаворыць так: «Не гнiлы!». А людзям, якiя яго ў жыццi падстаўляюць, раiць трымацца ад яго за кiламетр...

Алег Антоненка стаў лепшым на чэмпiянаце свету ў Маскве. Нападаючы так блiскуча згуляў, што кiраўнiцтва клуба ХК МУС з г. Цвер, у якiм ён гуляў год таму, вырашыла вярнуць яго назад у каманду. Так, Алег развiтаўся з мiнскiм «Дынама», адгуляўшы цэлы сезон, i зноў адправiўся ў Расiю. Успамiны аб Цверы ў Антоненкi: i дрэнныя, i добрыя. Але часцей за ўсё любiць успамiнаць аб апошнiх.

— Я тады яшчэ ў Цверы гуляў. Тэлефануе мне сам настаўнiк з «Вашынгтона» Глен Хэнлан. Ну i, зразумела, на англiйскай: «Oleg, hi, how are you? Hanlon on call! I want to see you in belorussian team» («Алег, прывiтанне, як ты? Хэнлан на провадзе. Я хачу бачыць цябе ў беларускай камандзе!»). Я падумаў, што хтосьцi вырашыў пасвавольнiчаць. Кручу далей баранку, не да смеху. «Хопiць хлусiць, Скаб (Скабелка)! — кажу, — давай, дурылка кардонная, нармальна размаўляй!». А ён смяецца i зноў на сваёй тарабарскай: «Oleg, its Hanlon. You’re a cool player!» («Алег, гэта Хэнлан. Ты класны iгрок!»). Ну, тут я ўжо раззлаваўся не на жарт i з жару паслаў яго ў лес у грыбы (смяецца). Праз хвiлiну звоняць з федэрацыi: ты ведаеш, з кiм гутарыў? Гавару: хто там свавольнiчае? За рулём еду, няма часу на пустую балбатню. — Глен з табой гутарыў. Яму сказалi, што ты ў дасканаласцi валодаеш англiйскай (смяецца).

Увогуле, Хэнлан — вясёлы чалавек. Пра яго асобная гiсторыя.

— Жартаўнiк?

— Пасля чэмпiянату свету арганiзаваў мiнi-банкет. Афiцыйна дазволiў па пiву, сам заказаў, усёй камандай дружна селi. Не сакрэт, што не даў мне Бог хуткасцi вялiкай на лёдзе. Гэта ўсе ведаюць, я гэтага не саромеюся — факт, ад гэтага не ўцячы. Бязногiм называюць (смяецца). Сядзiм, значыць, за сталом. Глену гавару: калi пачуеш такое (прастукаў, як барабанны дроб, тупат каня) — гэта я бягу ў абарону дапамагаць абараняцца. Ён гаворыць: не, ты вось так бяжыш — хр-хр-хр, топ, хр-хр-хр-топ... Там усе пападалi са смеху. Я хацеў сказаць, што хутка бягу, як конь, а ён — не, ты вельмi марудна бяжыш, нават рохкаючы.

— Але ж стары конь баразны не псуе?

— Нiколi ў жыццi! (усмiхаецца).

— I нават мелка не арэ!

— Крыху марудней, праўда. Тут не паспеў у моманце, там крыху пазней аддаў, а хакей жа расце, развiваецца. Пастаянна штосьцi новае — i хуткасць катання, i хуткасць мыслення. У мяне неяк карэспандэнт пытаецца: вось вы, Алег, гуляеце, у вас удача, ну не за гарамi ж канец кар’еры?.. А так добра пачаў! Быццам Антоненка ўсё ўжо — пасыпаўся, i самы час на пенсiю. Не! Пабегаю яшчэ.

А яшчэ, да слова сказаць, Антоненка — заядлы рыбак. I як выпадае свабодная ад хакея хвiлiнка, ён адразу ж «спiнiнгуе» сваю вудачку i адпраўляецца на возера па здабычу. Сапраўдны знаўца рыбалоўных снасцей i прынад. Напэўна, таму актуальна было пачаць задушэўную размову за адной з яго самых любiмых спраў. Не з клюшкай жа за iм па лёдзе насiцца.

Месцейка выбралi падыходзячае — Мiнскае мора. Пару карасёў начапiць на кручок можна папросту.

— Ну, вы зусiм ачмурэлi! — Алег убачыў мяне з вялiкiм вядром. — Такога ўлову ў мяне i ў лепшыя часы не было. Бачыце, непадрыхтаваны я да рыбалкi. Правiла вялiкага ўлову — некалькi дзён i начэй.

— Я вось тут родных папярэдзiла, што юшка будзе самая лепшая. Ад Алега Антоненкi.

Такiм чынам, лоўля рыбы. Мiнскае мора.

— Так, камандуйце!

— Алег, вы так падобны на марака. Вам бы караблi вадзiць у марскiя далi, а вы ўсё ў хакей...

— Так?! Рыбалка — цэлая хiтрая навука: злавiць рыбу на кручок — гэта палова справы. Вось, калi ты яе падсек, тут разгортваецца сапраўдная бiтва. Працэс пайшоў!

— Людзей разумець — таксама хiтрая навука з элементамi бiтвы.

— А што iх разумець, усё ж вiдаць са зносiнаў з чалавекам. Так, бываюць сур’ёзныя прамашкi, але iх трэба ўспрымаць, як урокi. На будучыню я дакладна ведаю: з гэтым чалавекам, калi ён нягоднiк, вiтацца не буду. Такi я, Алег Антоненка. Дзесьцi горды, дзесьцi прынцыповы. Мужык! Я i двух сыноў сваiх стараюся такiмi ж выхаваць. Людзьмi ва ўсiх адносiнах.

— Моцна перажываеце?

— У сябе дакладна не паглыбляюся. Мне патрэбны зносiны, выплюхнуць усё вонкi...

— Можа, варта наступiць на горла ўласнай песнi?

— Усё роўна буду даказваць сваю праўду. Вось у ХК МУС была сiтуацыя, калi ў сярэдзiне сезона ў нас быў сход, на якiм кiраўнiцтва пачало ўсiх палiваць. Мы прайгравалi. Калi спыталiся аб прычынах, я адзiн устаў i ўсё выказаў. Чакаў нейкага негатыву ў мой адрас, а ў вынiку, пасля сходу мяне выклiкаў трэнер Сафронаў i сказаў: «У маiх вачах, Алег, ты вырас, як чалавек. Не пабаяўся, сказаў усё, як ёсць у камандзе, якiя праблемы».

— Кажуць, Алег пасля гэтага эпiзоду стаў дэбашырам! Што «брыгаду» стварыў, як Саша Белы ў тэлесерыяле, каб выбiваць бабкi з мафii.

— Выбiвацца, як кажуць, даводзiлася па абавязку службы (смяецца). Капiтанам быў, i ўсе перамовы з кiраўнiцтвам ляглi на мае плечы. Кiраўнiцтва пастаянна мурыжыла: перадай, што ў аўторак, у сераду, праз тыдзень.

— Можаце жорстка адрэзаць, калi дастануць?

— Магу. Калi чалавек зусiм не мае рацыi.

— Ваша крэда?

— Усё што нi робiцца — да лепшага. Каб усё было ў кайф!

— Цi даводзiлася кагосьцi падманваць дзеля ўласнай выгады?

— Бывалi сiтуацыi, калi прасцей было пайсцi шляхам у абход, чым наўпрост — у лоб. Але так, каб па-буйному, я не ўмею падманваць. Шулер з мяне дакладна не атрымаецца, раскусяць хутка.

— Дзе адчувалi сябе, як рыба ў вадзе?

— У першую чаргу, у нашай зборнай. У нас заўсёды такая добразычлiвая атмасфера была ў камандзе! Усе ехалi на зборы з запалам i натхненнем, нават, калi ў клубах штосьцi не атрымлiвалася. Шмат прыкладаў, калi iгракi з кокана ў матылька ператваралiся. Чаго далёка хадзiць — той жа Сярога Задзялёнаў. Ён лепшы быў яшчэ на чэмпiянаце свету ў Рызе. Правёў вельмi шмат часу на лёдзе, усе ключавыя закiды выйграваў.

— Алег, а на што, у прынцыпе, можа хапiць тых грошай, што хакеiстам плацяць на чэмпiянаце свету?

— Нармальныя грошы, я не скарджуся. Зноў жа, яны не з неба валяцца — гэта нервы, траўмы, вялiкая эмацыянальная i фiзiчная аддача.

— Якое ў вас увогуле стаўленне да грошай?

— Ведаю адно: усiх грошай не зарабiць, а задавольвацца тым, што ёсць, таксама няправiльна — трэба iмкнуцца жыць лепш.

— Вы рабацяга па жыццi?

— Бывае — гультай. Настрой такi, што нiчога не хочацца. Але, калi бяруся, то пакуль не закончу, не супакоюся.

— Умееце забiць цвiк?

— Канешне. У дзяцiнстве бацька прымушаў рабiць нейкiя палiчкi, крэслы. Ды i ў вёску да дзеда ездзiлi. Па гаспадарцы дапамагаў. I касiў, i варочаў сена, i вiламi грузiў на воз, i ў сцiрты складаў. Бульбу саджаў, выбiраў, мяхi з ёю на плячах цягаў. Дровы сек. I ад дзеда ўцякаў. Мы з сябрамi гуляць збiралiся, а ён мяне хацеў «прыпахаць» за сенам ехаць. Мы праз агарод уцякалi. Потым баяўся дадому iсцi. Дзед жа ў мяне здаровы.

— Даводзiлася калi-небудзь бiцца?

— Не скажу, што ў дзяцiнстве быў вельмi агрэсiўны, але даводзiлася. Калi нахабнiчаюць, то ўрэжу разок, а так дарэмна чаго махацца?

— Беспакарана калi-небудзь людзей крыўдзiлi? Цяжка прызнаць памылку?

— Я хутка заводжуся, але таксама хутка i адыходжу.

— Нi разу не пашкадавалi, што нарадзiлiся ў Беларусi, а не ў той жа хакейнай Канадзе?

— Нiколькi. Нават думак такiх не ўзнiкала. Заўсёды, калi гуляў дзесьцi на выездзе, то цягнула дадому. Часам, пакуль iншыя адпачываюць ад гульнi, я ноч на машыне еду, каб дома пабыць крышачку, а потым зноў ноч кручу баранку, каб паспець да матча.

— Чым падабаецца Беларусь?

— Прыгожая, добрая, чыстая, правiльная. Мая!!! Неяк iнтэрв’ю бралi: якi ў вас, Алег, любiмы колер? — Чырвоны i зялёны. — Ну, проста як беларускi флаг! Так! Я наогул люблю ўсё яркае.

— А чаго не любiце?

— Не люблю цяганiны папяровай. Подпiсы ўсялякiя хадзiць збiраць — проста ненавiджу.

— Хакеем заняцца была ваша iнiцыятыва?

— Мама з парашута скакала. Жвавая, бясстрашная. А бацька, хоць i займаўся барацьбой, вельмi хакей любiў. Усе чэмпiянаты свету, Алiмпiяды — свята ў доме. Бывала, пасадзiць мяне на каленi, i мы разам сядзiм, глядзiм. Потым мяне завялi ў школу «Юнацтва». Усе азы, якiм я навучыўся — адтуль. Дзякуй Мiкалаю Васiльевiчу Беспразваннаму i Валерыю Канстанцiнавiчу Пальшакову. Апошнi ў дзiцячых камандах надаваў вялiкую вагу тэхнiцы валодання клюшкай. Адзiн з фiнтаў, за якi ён нас «дручыў» — гэта шайбу хаваць пад сябе. Гэты фiнт, напэўна, адзiн з самых лепшых, якi ў мяне атрымлiваецца, дастаткова прадуктыўны, вельмi дапамагае мне. Праўда, па руках даводзiлася атрымлiваць i праз борт скакаць.

— Моцна перажываеце траўмы?

— Перажываў, бо думкi розныя лезуць у галаву ў самы адказны момант: усё, напэўна, канец кар’еры. Адганяеш iх, настройваешся: не, буду гуляць, усё пройдзе, усё будзе нармальна. Клянуся, гуляў бы да 50, калi б змог. Калi б гэта прыносiла радасць i задавальненне iншым.

— Якiя рысы характару вам уласцiвыя?

— Я стараюся быць сумленным перад людзьмi. Справядлiвым. Дружалюбным.

— Няма ў жыццi адчування, што чагосьцi не паспяваеце зрабiць?

— Ёсць. Таму i стараюся рабiць усё ў руху, актыўна.

— Рана цi позна чалавек прыходзiць да нейкага фiнiшу. Цяжка ўсведамляць?

— Такое сумнае пытанне. Я задаволены ўсiм. У мяне сям’я, двое дзяцей, кватэра, машына, добрая жонка. Што яшчэ трэба, каб сустрэць старасць?

— Што трэба рабiць, каб чалавек не старэў?

— Галоўнае, мне здаецца, у душы заставацца свавольнiкам. Патрэбны пастаянны рух. Не паддавацца старасцi, ляноце. Жыццё — такая цiкавая штука, што заўсёды атрымлiваецца тое, што i не планаваў. Але я аптымiст. Спадзяюся, што ўсё ў мяне будзе нiшцяк i пасля гульнявой кар’еры.

— Каго б вы назвалi сапраўдным мужыком?

— Мужыком? Ды любога, калi ён мае рацыю i да канца iдзе ў той сiтуацыi, дзе многiя даўным-даўно далi б заднi ход. I ў той жа час, калi ён не мае рацыi, з яго карона не ўпадзе, калi падыдзе i папросiць прабачэння. Мне падабаюцца мужчынскiя валявыя твары.

— Як у Аль Пачына?

— Не зусiм.

— У Брэда Пiта?

— Брэд Пiт??? Ну, сказала! Крамараў, акцёр Краско, якi памёр, — вось гэта мужыкi, а Брэд Пiт...

— Якiя фiльмы падабаюцца?

— Калi б мне прапанавалi на выбар баявiк, камедыю, драму, трылер або фiльм жахаў, я спынiўся б на камедыi, якой-небудзь вясёлай i гарэзлiвай.

— Напiвалiся калi-небудзь моцна? «Адляталi» ў iншы свет?

— Гэта будзе ў газеце дробнымi лiтарамi, памiж радкамi? Былi выпадкi, я не адмаўляю, але яны самалiквiдавалiся.

— У ежы Алег Антоненка пераборлiвы?

— Баклажаны не люблю. Жонка змагаецца са мной, спрабуе прывучыць, але не люблю я баклажаны. Грыбы! Збiраць люблю. У вёсцы ўставалi рана, хадзiлi ў лес з братам, а вось есцi — нi ў якiм выглядзе. Дранiкi люблю са смятанай. Сушы люблю. Але ў нас дзiкiя цэны ў Мiнску, проста шалёныя ў параўнаннi з Масквой i Пiцерам.

— Майстар фантазii?

— Магу. Жонцы ў падарунак купiў вялiкае дрэва, вельмi прыгожае, экзатычнае. Крыху ўпрыгожыў яго.

— Пярсцёнкамi?

— (смяецца). Ага, з брыльянтамi. Бываў апантаны такiмi вар’яцкiмi iдэямi. Жонцы ўдзячны, яна ў мяне малайчына. З Ленай 15 гадоў разам. Спрабуе заўсёды адвесцi ад усякiх канфлiктаў. Калi ў мяне дрэнны настрой, стараецца быць дыпламатам i ўсё перавесцi ў спакойнае рэчышча. Так i гаворыць: усё, Алег, спакойна, спакойна, Алег.

Пакуль iшла лоўля рыбы, зайграў грамафон. Вадзiм Казачэнка спяваў сумную песню.

— Што для вас каханне?

— Я — адналюб. Каханне — гэта павага, давер i, напэўна, дружба.

— Вы сентыментальны чалавек? Можаце заплакаць?

— Заплакаць наўрад цi, але бывае, што на душы кошкi скрабуць.

— Мiласцiну часта падаяце?

— Каля царквы, так.

— Веруючы?

— Не скажу, каб веруючы, але стаўлюся да гэтага сур’ёзна. У царкву хадзiлi перад сезонам з хлопцамi. Хрысцiў дваiх дзяцей. Мацi ў мяне набожны чалавек.

— Цiкава, усё, аб чым марылi, — здзейснiлася?

— Не ўсё, канешне. Але, у прынцыпе, я задаволены.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Капiтан хакейнай зборнай Беларусi Алег Антоненка пра сябе гаворыць так: «Не гнiлы!». А людзям, якiя яго ў жыццi падстаўляюць, раiць трымацца ад яго
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика