21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АСЦЯРОЖНА, СВЯТА ЗАЧЫНЯЕЦЦА...

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Раскрытыя ўжо абедзве галоўныя iнтрыгi «Славянскага базару» — куды накiруюцца гран-пры дарослага i дзiцячага музычных конкурсаў. Адрасы — славянскiя: Украiна i Беларусь.

Калi на гала-канцэрце «Васiльковая краiна» вядучыя абвясцiлi, што гран-пры (плюс, нагадаем, чэк на суму 5000 долараў) дастаецца Андрэю Кунцу, наш канкурсант, хоць i стараўся трымацца мужчынам, усё ж расплакаўся ад шчасця. Старшыня журы конкурсу Анiта Цой абняла маленькага артыста, а пазней упэўнена сказала: «У яго ўсё атрымаецца». З гэтым, у прынцыпе, згодная i мастацкi кiраўнiк Андрэя Святлана Стацэнка, якая толькi зараз дазволiла сабе расслабiцца i з задавальненнем прымала камплiменты i вiншаваннi ад калег ды журналiстаў. А чаму б i не — праграма-максiмум выкананая. Перамогу Андрэю прынеслi, нагадаем, патрыятычная песня «Мая Беларусь» i сапраўды дзiцячая, завадная «Сябруюць усе!».

Гэтаксама Андрэй Кунец i Арына Даронiна з Расii атрымалi прызы Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы — лiчбавыя фотаапараты. Падарункамi былi адзначаны i беларуска Крысцiна Святлiчная, i расiянiн Леў Сапрыгiн. Спецыяльны прыз — ад Мiжнароднай федэрацыi фестывальных арганiзацый ФIДОФ — дастаўся Кылышбеку Жаксыбекаву з Казахстана, як самаму юнаму ўдзельнiку: яму ўсяго толькi 7 гадоў. Да слова, сёлетнi конкурс сапраўды дзiцячы — яго ўдзельнiкам ад 7 да 11 гадоў, так што журы не трэба было параўноўваць падлеткаў i зусiм маленькiх артыстаў. I ўсё адно, паводле слоў члена журы, украiнскага кампазiтара Вячаслава Ваяводзiна, «судзiць анёльчыкаў вельмi цяжка, хоць па абаянню, артыстызму i рэпертуару яны цiкавейшыя за дарослых». 1-ю прэмiю i 3 тысячы долараў павязе дадому «грузiнскi Раберцiна Ларэцi» Атар Андрыядзе, 2-ю прэмiю i 2 тысячы падзялiлi ўкраiнец Эрнест Дзярабiн i расiянка Арына Даронiна, на 3-й прыступцы з 1 тысячай прызавых — Кiкi з Боснii i Герцагавiны. Прыз сiмпатый журы быў прысуджаны Ноюсу Барташке з Лiтвы.

Фестываль жа сёння ўвечары будзе «згорнуты» — а 22-й гадзiне пачнецца канцэрт закрыцця XVI Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». У ноч з пятнiцы на суботу ў Летнiм амфiтэатры пройдзе праграма «Танцуй да ранiцы», прадстаўленая зоркамi маладзёжнай поп-культуры, сярод якiх чакаюцца госцi з Латвii i Швецыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раскрытыя ўжо абедзве галоўныя iнтрыгi «Славянскага базару» — куды накiруюцца гран-пры дарослага i дзiцячага музычных конкурсаў. Адрасы — славянскiя:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика