21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

КАЛI ПЯЮЦЬ I ЖУК, I ЖАБА

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Свой чарговы дзень нараджэння вядомы кампазiтар i аранжыроўшчык Сяргей Сухамлiн вырашыў адзначыць адначасова i шумна, i «па-сямейнаму»: у сталiчны клуб «Алькатрас» пры вялiкiм жаданнi маглi трапiць i простыя наведвальнiкi, але збольшага публiка была знаёмая памiж сабой i — зразумела — з iмянiннiкам.

Вечарынка ў стылi «Акулы шоў-бiзнэсу вiншуюць Сухамлiна» была абстаўлена адпаведным антуражам: вiноўнiка ўрачыстасцi i блiзкiх да яго асобаў зрабiлi «героямi» новых грошай. Усiм дастаўся «мiльён чоткiх банкнот», толькi Сяргею далi большы намiнал — адразу мiльярд. Праўда, «банкнота» (аркуш памеру А3) з яго карыкатурным партрэтам аказалася важкай, ва ўсякiм выпадку, цяжэйшай за iншыя, i ўвесь час падала. На памяць гасцям раздавалiся дробныя копii фiрменных грошай — як казаў у такiм выпадку Папандопула, «бяры, я сабе яшчэ намалюю».

— Ведаю, вы жадаеце мне здароўя, шчасця, многа грошай i славы. Дзякуй. Зараз, зараз усё пачнецца, — з выглядам змоўшчыка падмiргваў нам Сухамлiн. — Я такi сюрпрыз любiмым выканаўцам падрыхтаваў... Няхай сабе нават крыўдзяцца, усё адно ўсiм пакажу.

Як аказалася, на сюрпрыз трэба было не глядзець, а слухаць — з урыўкаў запiсу ў студыi была складзена песенька-вiншаванка, якая ўтрымлiвала ненарматыўную лексiку i, як сцвярджалася, «сапраўдныя галасы вядомых беларускiх выканаўцаў». Вядомыя беларускiя выканаўцы, хто не спазнiўся i прыйшоў у прызначаны час, нiчога супраць не мелi i бесклапотна ўсмiхалiся.

Глядзець жа можна было на iншых персанажаў — да пахмурных гасцей падыходзiў мiм, каб узняць настрой на адпаведны ўзровень, а ў асаблiва «клiнiчных» выпадках на дапамогу кiдалiся тры дзяўчынкi ў касцюмах медсясцёр, бiнтуючы ахвярам што папала.

Зразумела, у фармаце вечарынкi госцi многа спявалi — «загаласiла» нават папулярная актрыса i тэлевядучая Вера Палякова, якую можна лiчыць новым праектам Сухамлiна (для яе апошнiм часам напiсаны адразу некалькi песень). Палiна Смолава, Гюнеш, грамадзянская жонка Сухамлiна спявачка Ната Раманава, пiсьменнiца Наталля Батракова, Вiктар Пшанiчны, Наталля Пальчэўская, балет «Рорs Fоundаtiоn», маладая спявачка Аня Байцова, Аня Шаркунова з пра- дзюсарам, Макс Алейнiкаў — усе яны хто выступаў, хто сцiпла ўручаў свае падарункi крыху ўбаку ад асноўных падзей. Спявачка i дыджэй Нiна, напрыклад, прыгадала словы Сухамлiна, што зараз на эстраду «рвуцца i жук, i жаба», i параiла слухаць гэткiх артыстаў у адпаведнай экiпiроўцы: павязка на вочы i бiрушы. «Але, акрамя прыкольнага, я вырашыла зрабiць i карысны падарунак», — супакоiла Нiна i працягнула iмянiннiку... стос чыстых дыскаў. Iрыну Iгнацюк з яе падарункам доўга не хацела прапускаць у клуб ахова — бо гэткi самы сувенiрны алкаголь прадаваўся ў бары. Затое прэзент ад журналiстаў — ярка расфарбаваны скейтборд — нi ў кога нараканняў не вылiкаў i заняў сваё пачэснае месца сярод гары iншых падарункаў. Словам, на гэты раз «свецкая тусоўка» атрымалася не толькi пафаснай, але i сапраўды вясёлай.

А ТЫ ЗАПIСАНЫ Ў МАЖОРЫ?

Лiтаральна праз дзень амаль тыя ж асобы i амаль на тым жа месцы сабралiся, каб заснаваць новую дзiўную арганiзацыю — «Прафсаюз мажораў». (Зрэшты, iснуюць жа ў многiх краiнах свету прафсаюзы бландзiнак, у Калiнiн- градзе яны нават марш праводзяць — дык i мы не горш?). Першае пасяджэнне лiдараў i ўдзельнiкаў прафсаюза адбылося на адкрытай пляцоўцы клуба «Изюм» у прысутнасцi самiх зацiкаўленых асобаў i нешматлiкiх гасцей, якiя спрабавалi ўцямiць, што адбываецца.

Перш-наперш мажоры зачыталi свае... нават не правы i абавязкi, а азначэннi паняцця «мажор». Аказваецца, сапраўдны мажор не павiнен жыць у непрэстыжных раёнах сталiцы тыпу Шабаноў (не-сталiчныя варыянты ўвогуле не разглядаюцца), крый Божа ездзiць на метро або мець танны мабiльнiк.

Пасля таго, як з правiламi паводзiнаў усе былi прымусова азнаёмленыя, пачалася ўласна выдача бiлетаў. Прычым, калi вераць арганiзатарам прафсаюза, па членскаму бiлету ўсё ў клубе будзе каштаваць у два разы даражэй, але на тое i мажор, каб грошай не лiчыць, здачу не забiраць... Для тых, хто гэтыя правiлы парушыць, прадугледжана строгае пакаранне — працаўладкаванне ў ЖЭС у раёне Дражнi (вось, напэўна, супрацоўнiкi таго ЖЭС парадуюцца!).

У вынiку свежаствораны прафсаюз падзялiўся па накiрунках дзейнасцi: скажам, экс-гiмнастка, а зараз спявачка Наталля Пальчэўская ўзначалiла спорткамiтэт (але ж, каб так жыць, як заяўлена, мажору трэба мець многа здароўя), кiраўнiком аддзела па свецкiх сувязях стала Люся Лушчык, начальнiкам прэс-службы прызначылi Раiсу Мурашкiну з «Комсомольской правды», у службу бяспекi адрадзiлi рослых i накачаных удзельнiкаў дуэта «Чук i Гек» Дзiму Фамiча i Паўла Сыраежкiна. У аддзел агiтацыi невядома якiм чынам трапiлi дзяўчаты з гурта «Топлес», якiя мала таго што ў гэты дзень давалi канцэрт у Жлобiне i iстотна спазнiлiся на «мажорную» цырымонiю, дык яшчэ пагалоўна не выконваюць пункт пра сталiчную прапiску — усе прыгажунi з перыферыi, яны нават у песнi пра гэта спяваюць. Галоўным мажорам абвясцiў сам сябе прадзюсар «Топлес» Максiм Алейнiкаў, намякаючы на першаснае значэнне слова — «сын багатых бацькоў».

Чым канкрэтна будуць займацца мажоры ў складзе прафсаюза, — навуцы гэта невядома. У любым выпадку, на жыццё Дражнi, Лошыцы, Чыжоўкi, Шабаноў i iншых аддаленых раёнаў (не кажучы ўжо пра тыя, што знаходзяцца па-за межамi мiнскай кальцавой дарогi) гэта нiяк не паўплывае. I яно да лепшага. Мажорам — мажорнасць, людзям звычайным — самапавага i добрая доля iронii.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой чарговы дзень нараджэння вядомы кампазiтар i аранжыроўшчык Сяргей Сухамлiн вырашыў адзначыць адначасова i шумна, i «па-сямейнаму»: у сталiчны клу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика