КУРСЫ ПА ВЫБАРУ — ПЕРШЫ КРОК ДА БУДУЧАЙ ПРАФЕСII
Надзея НIКАЛАЕВА.
У рамках галiновай навукова-тэхнiчнай праграмы «Адукацыя i здароўе» спецыялiстамi Нацыянальнага iнстытута адукацыi распрацаваныя новыя праграмы заняткаў па iнтарэсах, факультатыўных заняткаў i курсаў па выбару.
Як запэўнiлi журналiста «Звязды» ў галоўным адукацыйным ведамстве краiны, увазе беларускiх школьнiкаў у новым навучальным годзе будзе прапанаваны для дадатковага вывучэння як нiколi вялiкi пералiк прадметаў, дысцыплiн i заняткаў па выбару. Для прыкладу, школьнiкаў, якiя пажадаюць больш глыбока i сiстэмна вывучаць беларускую мову i лiтаратуру, могуць зацiкавiць наступныя факультатывы i курсы па выбару: «Гранi слова» (5-ы клас), «Развiццё маўлення» (5-ы-6-ы класы), «Слова ў тэксце» (6-ы—8-ы класы), «Беларуская антрапанiмiка» (9-ы клас), «Беларуская тапанiмiка» (10-ы клас), «Майстэрства перакладу» (11-ы клас), «Майстэрства пераказу» (12-ы клас), «Мова i культура (12-ы клас), «Уводзiны ў журналiстыку (11-ы клас), «Беларускi фальклор», «Старажытная беларуская лiтаратура», «Пейзажны свет беларускай паэзii», «Культурная спадчына антычнасцi ў беларускай i сусветнай лiтаратуры» i г.д. Навучэнцы сярэднiх класаў (5-ы—8-ы класы) змогуць наведваць такiя факультатыўныя заняткi, як «Асновы мастацкай фатаграфii», «Мастацтва керамiкi», «Мастацтва апрацоўкi саломкi», «Фотадызайн», «Мастацкi роспiс тканiн», «Юны астраном», «Асабiстая i калектыўная бяспека ў школе i мiкрараёне», «Фiзiка ў цацках», «Бiясфера — наш дом», «Займальная картаграфiя», «Надвор’е i жывая прырода», «Юны эколаг», «Пакаёвыя раслiны», «Захапляльны свет раслiн i яго ахова», «Нашы хатнiя любiмцы», «Арыфметычныя i лагiчныя галаваломкi», «Камп’ютарна-графiчнае мадэляванне», «Забаўляльная камбiнаторыка i прагназаванне верагоднасцi падзей». Для старэйшых школьнiкаў (9-ы—10-ы i 11-ы—12-ы класы) прадугледжаны курсы па выбару, якiя дапамогуць iм вызначыцца з выбарам будучай прафесii. Такiя, напрыклад, як «Асновы астрафiзiкi», «Бiяхiмiя раслiн», «Бiяхiмiя чалавека», «Займальная агранамiя», «Азеляненне i дызайн», «Матэматыка i эканомiка», «Пачаткi матэматычнага мадэлявання», «Хiмiчныя вароты ў свет прыродазнаўства», «Радыяцыйная бяспека», «Фiзiка на камп’ютары», «Геаэкалогiя Беларусi», «Геаграфiчнае прагназаванне», «Асновы камп’ютарнага фота- i вiдэамантажу», «Архiтэктура i праграмнае забеспячэнне камп’ютара», «Дызайн на камп’ютары», «Мовы вiзуальных мастацтваў», «Асновы мастацкага ткацтва», «Мастацтва калакольнага звону» i «Мастацтва кiно». А ў пачатковай школе дзецям будуць прапанаваныя наступныя заняткi па iнтарэсах: «Шахматны ўсенавуч», «Рытмiка i танец», «Здаровы лад жыцця», «Мая Айчына», «Лепка», «Мастацтва», «Хор» i «Элементарнае музiцыраванне». Усе праграмы заняткаў па iнтарэсах, факультатыўных заняткаў i курсаў па выбару можна знайсцi на сайце Мiнiстэрства адукацыi (www.minedu.unibel.by).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках галiновай навукова-тэхнiчнай праграмы «Адукацыя i здароўе» спецыялiстамi Нацыянальнага iнстытута адукацыi распрацаваныя новыя праграмы занятк |
|