ПЕРШЫЯ «ШТЫКI»
Iрына ПРЫМАК.
Учора прызыўная кампанiя «Вясна—лета-2007» уступiла ў заключную фазу: у Беларусi пачалася адпраўка маладога папаўнення ва Узброеныя Сiлы, iншыя войскi i вайсковыя фармiраваннi. У панядзелак на абласных зборных пунктах нашай краiны сабралася каля паўтары тысячы навабранцаў.
У першы дзень адпраўкi маладога папаўнення ў войскi на брыфiнг да ваенкамата Заводскага раёна Мiнска прыйшоў ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Мiхаiл Мiхайлавiч Грыцэнка. — Скажу некалькi слоў маладым, каб добра служылi. Расказаць Мiхаiлу Мiхайлавiчу сапраўды ёсць што: ён служыў у танкавых войсках, прайшоў вайсковы шлях ад Сталiнграда да Берлiна, чатыры разы быў паранены. — У гэты прызыў войскi папоўняць 13 тысяч навабранцаў, — паведамiў генерал-маёр Iгар Глод, начальнiк галоўнага арганiзацыйна-мабiлiзацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба — намеснiк начальнiка Генеральнага штаба Узброеных Сiл Беларусi. — 10 тысяч навабранцаў накiроўваюцца на тэрмiновую службу, а 3 тысячы будуць праходзiць службу ў рэзерве. Гэты вiд службы iснуе толькi ў Беларусi. Ён карысны для дзяржавы. Iгар Вячаслававiч заўважыў, што з прыняццем змяненняў у Закон «Аб воiнскiм абавязку i ваеннай службе» павялiчваецца колькасць адтэрмiновак, бо спектр правоў моладзi прызыўнога ўзросту пашыраецца. Адцягнуць час ваенных будняў, у прыватнасцi, змогуць выпускнiкi сярэднiх спецыяльных устаноў, аспiранты i дактаранты ўсiх формаў навучання. Самая вялiкая колькасць чалавек (27 520) зараз атрымала адтэрмiноўку ў сувязi з працягам сваёй адукацыi. Што ж датычыцца аматараў «адкасiць», то пакуль цяжка назваць лiчбу, колькi прадстаўнiкоў «моцнай» паловы чалавецтва зараз адхiлiлася ад выканання свайго воiнскага абавязку (канчаткова гэта стане вядома ў жнiўнi). Калi ж узгадаць мiнулы прызыў, то 1651 чалавек не з’явiўся ў ваенкаматы цi парушыў прызыўныя мерапрыемствы. Супраць 300 з iх узбуджана крымiнальная справа. Нагадаю, што крымiнальная адказнасць за ўхiленне ад службы ўведзена летась. Ужо асуджана 47 чалавек. Сёлета ўпершыню прызваны выпускнiкi ваенных факультэтаў грамадзянскiх ВНУ па спецыяльнасцях малодшых спецыялiстаў (прыкладна 200 чалавек па 20 спецыяльнасцях). Яны iдуць у армiю на канкрэтныя пасады, тэрмiн iх службы складзе 6 месяцаў. Яшчэ адна асаблiвасць сёлетняй прызыўной кампанii — служба ў рэзерве ў Полацку будзе праходзiць у складзе падраздзяленняў, а не ў вучэбных групах, як гэта звычайна адбываецца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора прызыўная кампанiя «Вясна—лета-2007» уступiла ў заключную фазу: у Беларусi пачалася адпраўка маладога папаўнення ва Узброеныя Сiлы, iншыя войскi |
|