ПАДЛЕТАК ЗНОЙДЗЕНЫ ПРАЗ СЕМ ДЗЁН
Анастасiя КАРАЦЕЕВА.
8 лiпеня Аляксей Мазураў з Жыткавiчаў пайшоў у ягады i заблудзiўся. У тую ж ноч, пасля тэлефоннага званка ў мiлiцыю яго мацi з просьбай аб дапамозе, пачалiся пошукi. Да пошукаў былi прыцягнуты не толькi сiлы мясцовага РАУС i аддзела МНС, але i супрацоўнiкi лясгаса i грамадскасць. Паводле слоў першага намеснiка начальніка Жыткавiцкага РАУС Аляксандра Ахрамовiча, пошукi зацягнулiся з-за немагчымасцi дакладна вылiчыць напрамак перамяшчэння падлетка. У лясным масiве плошчай прыкладна ў 600 гектараў, з возерам, забалочанымi мясцовасцямi знайсцi чалавека даволi складана. Аднак нi на хвiлiну пошукi спынены не былi.
Падлетак сам выйшаў з лесу ўвечары 15 лiпеня, недалёка ад вёскi Поўчын. Там яго заўважыў мясцовы жыхар, якi, дзякуючы iнфармацыi мясцовых СМI, пазнаў Аляксея i патэлефанаваў у мiлiцыю. Як высветлiлася, увесь гэты тыдзень падлетак еў ягады, пiў дажджавую ваду, начаваў пад дрэвамi. Падлетак, на шчасце, здаровы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 лiпеня Аляксей Мазураў з Жыткавiчаў пайшоў у ягады i заблудзiўся. У тую ж ноч, пасля тэлефоннага званка ў мiлiцыю яго мацi з просьбай аб дапамозе, п |
|