ВЫПРАБАВАННЕ СПЯКОТАЙ ДА +35°...
Сяргей КУРКАЧ.
На гэтым тыднi паветраныя масы трапляюць да нас з боку Заходняй Еўропы, дзе ўжо некалькi дзён гаспадарыць трапiчная гарачыня.
Праўда, сёння да нас даляцiць крыху астылае паветра, калi максiмальная тэмпература ўдзень будзе 24—29, па Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — да 35 градусаў, па паўночнаму ўсходу Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей — 26—28 градусаў цяпла. Аднак ужо ў сераду—чацвер тэрыторыя краiны трапiць пад уплыў павольнага атмасфернага фронту. Тады месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi, пры навальнiцах — парывiстае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ўначы — 14—20, удзень у сераду — 25—29, па паўднёваму ўсходу — 30—34 градусаў цяпла; у чацвер удзень — 23—28, у Гомельскай вобласцi месцамi да 29—31 градуса цяпла. У пятнiцу зноў прыпячэ сонейка, не будзе нават кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы 11—17, удзень — ад 22—24 па поўначы, да 30—32 градусаў — па поўдню краiны. Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, на выхадныя да нас павiнны зноў завiтаць актыўныя атмасферныя франты. Чакаецца даволi няўстойлiвае надвор’е з навальнiчнымi дажджамi, шквалiстым ветрам. Тэмпература паветра ў суботу будзе вагацца ад 20—23 градусаў па паўночнаму захаду, да 30—34 спякоты ў Гомельскай вобласцi. Удзень у нядзелю стане ўжо свяжэй i чакаецца на большасцi тэрыторыi ад 19 да 25 градусаў цяпла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi паветраныя масы трапляюць да нас з боку Заходняй Еўропы, дзе ўжо некалькi дзён гаспадарыць трапiчная гарачыня.
|
|