21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шпiёны ў пагонах

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

Чацвёра беларускiх вайскоўцаў i расiйскi афiцэр абвiнавачваюцца ў шпiянажы на карысць Польшчы

Беларускiя спецслужбы выявiлi i абясшкодзiлi агентурную сетку польскай выведкi. Пра гэта заявiў у мiнулую нядзелю ў эфiры Агульнанацыянальнага тэлебачання (АНТ) намеснiк старшынi Камiтэта дзяржбяспекi Вiктар Вегера.

Паводле звестак КДБ, шпiёны ў пагонах займалiся зборам iнфармацыi аб ваенна-стратэгiчных аб’ектах Беларусi i Расii. Iх, у прыватнасцi, цiкавiлi звесткi аб размяшчэннi, колькасцi сродкаў процiпаветранай абароны, i найперш комплексаў С-300. Рэзiдэнтам польскай выведкi, як лiчаць беларускiя спецслужбы, быў афiцэр ваенна-паветраных сiл (ВПС) i войскаў процiпаветранай абароны (ППА) нашай краiны Уладзiмiр Рускін. Па яго ж словах, ён быў завербаваны польскай выведкай падчас спробы незаконнага ўвозу на тэрыторыi суседняй краiны алкагольных напояў, колькасць якiх у 5 разоў перавышала дазволеную норму. Менавiта гэты кампрамат, калi верыць Уладзiмiру Рускіну, i прымусiў яго даць згоду на супрацоўнiцтва з польскай выведкай.

У рэзiдэнта было яшчэ чацвёра памагатых. Трое з iх — беларускiя вайскоўцы: начальнiк выведкi аднаго з зенiтна-ракетных падраздзяленняў i ваеннаслужачыя радыётэхнiчнай брыгады, адзiн — афiцэр расiйскай армii. Як адзначыў намеснiк старшынi КДБ, шпiёны не паспелi нанесцi ўрон абароназдольнасцi Беларусi i Расii. Уладзiмiр Рускiн быў затрыманы ў студзенi гэтага года пры спробе вывезцi за мяжу здымкi ваенных аб’ектаў. Сакрэтныя матэрыялы ён схаваў у аўтамабiльным вогнетушыцелi, дзе быў абсталяваны спецыяльны кантэйнер. Неўзабаве былi арыштаваны i астатнiя ўдзельнiкi групы. Афiцэр расiйскай армii сам прыйшоў у Федэральную службу бяспекi i прызнаўся ў шпiянажы.

Зусiм верагодна, што ў хуткiм часе шпiёны апынуцца на лаве падсудных. Па iнфармацыi КДБ, матэрыялы крымiнальнай справы ўжо перададзены ў суд.

Дарэчы, гэта не першы беларуска-польскi шпiёнскi скандал. Некалькi гадоў таму ў Мiнску супрацоўнiкамi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi быў затрыманы ваенны i ваеннапаветраны аташэ Пасольства Польшчы ў Беларусi палкоўнiк Казiмеж Вiташчык. Беларускiя контрразведчыкi ўзялi дыпламата ў момант атрымання iм матэрыялаў, якiя складаюць дзяржаўную тайну нашай краiны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёра беларускiх вайскоўцаў i расiйскi афiцэр абвiнавачваюцца ў шпiянажы на карысць Польшчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика