СУТЫКНУЛIСЯ «СIТРАЕН» I «ГАЗЕЛЬ»
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Па факту дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ў Слуцкiм раёне, узбуджана крымiнальная справа.
Як паведамiла начальнiк аддзялення ўпраўлення Дзяржаўтанiспекцыi МУС краiны Ганна Банадык, 12 лiпеня на дарозе паблiзу вёскi Васiлiнкi Слуцкага раёна легкавы аўтамабiль «Сiтраен-Ксантыя» выехаў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся з машынай хуткай дапамогi. У вынiку аварыi загiнулi вадзiцель i 2 пасажыры легкавiка. Дасталася i людзям, якiя знаходзiлiся ў салоне мiкрааўтобуса «Газель»: 5 чалавек атрымалi траўмы рознай ступенi цяжкасцi. Паводле слоў Ганны Банадык, на месцы ДТЗ працавала аператыўна-следчая група МУС краiны. Зараз разглядаецца некалькi версiй аварыi. Паводле адной з iх, трагедыя здарылася з-за таго, што вадзiцель «Сiтраена» не ўлiчыў дрэнныя ўмовы надвор’я (у той злашчасны дзень iшоў дождж) i няправiльна выбраў хуткасць руху. Зусiм верагодна таксама, што вадзiцель памянёнага аўто абганяў кагосьцi i менавiта вынiкам гэтага неабачлiвага манеўра стала аварыя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па факту дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ў Слуцкiм раёне, узбуджана крымiнальная справа.
|
|