ЖАРТ «ПАЦЯГНУЎ» НА КРЫМIНАЛ?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
На васьмiгадовага масквiча Гошу, якi на летнiя канiкулы прыехаў у Гомель да дзядулi, напаў Рэкс. I здарылася гэта на дачы пад абласным цэнтрам. Як жа магло такое быць, улiчваючы тыя абставiны, што гэта нямецкая аўчарка, якая належыць суседу па дачы, можна сказаць, сябравала з Гошам, добра ведала яго, гуляла з iм? Аказваецца, гаспадар сабакi вырашыў пажартаваць, даўшы адпаведную каманду яму, калi Гоша ехаў на веласiпедзе.
Рэкс жартаўлiвага настрою гаспадара не зразумеў (ды i цi мог зразумець?) i моцна пакусаў хлапчука, якога адвезлi ў горад у бальнiцу хуткай дапамогi. Якую адказнасць панясе «жартаўнiк», будзе вызначана пазней. Зразумела адно: яго па галоўцы не пагладзяць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На васьмiгадовага масквiча Гошу, якi на летнiя канiкулы прыехаў у Гомель да дзядулi, напаў Рэкс. I здарылася гэта на дачы пад абласным цэнтрам. Як жа
|
|