ЗОЛАТА Ў... ЗВАРАЧНЫМ АПАРАЦЕ
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Супрацоўнiкi мытнага паста «Бераставiца» сумесна з работнiкамi УКДБ па Гродзенскай вобласцi спынiлi спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусi буйной партыi залатых вырабаў.
Згодна з iнфармацыяй прэс-групы Гродзенскай рэгiянальнай мытнi, кантрабанда (больш за 600 вырабаў з золата агульнай вагой 2 кiлаграмы 238 грамаў на суму, якая перавышае 95 мiльёнаў рублёў) была выяўлена ў багажнiку легкавога аўтамабiля. Выязджаючы з Польшчы, жыхар Магiлёва схаваў золата... унутры зварачнага апарата, якi быў iм набыты за мяжой. Залатыя вырабы затрыманы па пратаколу аб адмiнiстрацыйным правапарушэннi, матэрыялы справы перададзены ў суд для дачы прававой ацэнкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi мытнага паста «Бераставiца» сумесна з работнiкамi УКДБ па Гродзенскай вобласцi спынiлi спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусi буй
|
|