21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ДВА АРТЫСТЫ Ў ПОЛI ЧЫСТЫМ

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

...Мусiць, праўду кажуць, каб нешта ацанiць, прычым па-сапраўднаму, трэба... страцiць. Альбо — хоць б спалохацца... «Што ж гэта адбываецца? — першым забiў трывогу сп. Вiнаградаў з Бабруйска. — Няўжо газета не знойдзе больш месца для вясёлых здымкаў, няўжо мы не будзем складаць да iх подпiсы i выбiраць потым лепшыя?»

За пiсьмамi — пайшлi званкi...

Карацей, у гандлi кажуць, што рацыю заўжды мае пакупнiк, у службе быту — клiент, у рэдакцыi «Звязды» — што падпiсчык. А значыць, яму i слова?

Упрыгожваюць газету

Клешчукоўскiя сюжэты!..

Хоць цяпер, на чытачоў,

Напусцiў ён штось казлоў?

Але ж нам — казёл, каза...

Знойдуць людзi, што сказаць, —

абяцаюць муж i жонка Астроўскiя з Мiнска.

Нехта б, мо, iм не паверыў, а мы — адразу, бо што-што, а творчы патэнцыял сваiх чытачоў добра ведаем. Да таго ж i тэма для многiх блiзкая:

Тут штрышок вясковай прозы

З пострэформенных падзей,

Бо ў статках цяпер — козы,

А кароўкi — усё радзей, —

канстатуе, ды што там — бядуе, напрыклад, Мiкалай Уласавiч Гарбачоў з Сенненшчыны. Прычым, як вясковец i сапраўдны «казавод», — не толькi па тым, што, так бы мовiць, на паверхнi ляжыць, але i па схаваным:

Хутчэй пекла тут — не рай:

Паша — голачкi збiрай...

Так што козлiк — не задзiра,

Няма ў чым яго вiнiць, —

Хлопца просiць (брыгадзiра)

На штось лепшае змянiць.

Своеасаблiва, зазначым, «просiць» — ды вайной жа iдзе! Таму, Юрый Вiнаградаў з Бабруйска i баiцца, што такое процiстаянне — дабром не скончыцца. Тады чым? Чытайце:

Адзiн — неўступака

Другi — задзiрака?

То зламаны будзе рог,

Цi ссiнее ...

Самi ведаеце, што.

Але ж — бяда вялiкая — яго (ну месца таго) не вельмi i шкада: ссiнее i ссiнее — хто яго бачыць...

Куды горш будзе, калi да «брыгадзiра» не дойдуць парады сп. Чыгрынавай з Вiлейшчыны:

Калi розум не казлiны,

Не дражнi яго, хлапчына,

Бо ў такое смальне месца, —

Адцураецца нявеста.

Во якое гора будзе...

А зрэшты — такога цяпер толькi маладыя жанiхi забаяцца могуць. Больш сталыя — помняць яшчэ старую песню аб галоўным з яе трапным: «Если к другому уходит невеста, то неизвестно, кому повезло». У сэнсе — таму да каго, цi каму ад... Бо ён (апошнi), як мiнiмум, свабодным застаўся, а значыць да пары — можа каго iншага шукаць. I, што адметна — не толькi сярод прадстаўнiц процiлеглага полу: мода цяпер цi што, каб хлопцам — сярод хлапцоў, дзеўкам — сярод дзевак...

Гэтую ж думку працягвае ўжо знаёмы нам бабруйчанiн Вiнаградаў. Пiша:

Радасна, што ў нас жывёл

Вельмi любяць людзi...

Па душы хлапцу казёл?

Хай iм добра будзе!

Ну насамрэч! Хай! Паглядзiце, як iм весела, як яны вытанцоўваюць!

Сп. Дубовiк з в. Арэшкавiчы, што на Бярэзiншчыне, нават ведае, што:

Два казлы не без iмпэту

Польку таньчылi дуэтам.

Пора ж, праўда, хоць куды?

Сталi — зоркамi «Звязды».

«За казла адкажаш!», — можа (свят-свят-свят!) усклiкнуць адзiн з герояў? Загадзя павiнiмся — не па злосцi так нашы чытачы, а з любасцi. Iнакш, ну згадзiцеся, не было б нi гэтага здымка, нi большасцi подпiсаў, у адным з якiх, дарэчы, вельмi падрабязна ўсё распiсана:

У газеты — шлях цярнiсты,

Век служыла для людзей...

Два артысты

ў полi чыстым?

Каб нам стала весялей!

Так, па палiчках, разлажыла ўсё сп. Тарасiк з Мiнска.

Але ж па меркаванню iншых, у кадр гэты ўвайшло не ўсё. Недзе побач павiнны быць яшчэ дзецi, жонкi галоўных герояў, бо яны тут — не проста дражняцца:

Адзiн — сямейку забаўляе

Другi — сваю абараняе...

Iх па галоўках не пагладзяць,

Калi ўсё кiнуць i паладзяць, —

мяркуе сп. Томкавiч з Вiлейкi.

Значыць, перамiр’е iм нельга заключаць. Тым больш, што тут — новыя перспектывы адкрываюцца. «Дзесцi там, — пiша сп. Звягiнцаў з Кiраўска, — у суседняй краiне «Танцы з зоркамi», «Зорны цырк»... Найшлi, чым здзiвiць. Тут, на нашай зямлi, зусiм iншае:

Узяў на грудзi самагонкi

I навошта тыя зоркi?

Шоу будзе ў самы раз:

«Танцы з козамi» ў нас!

Танцы — згодны з iм: няхай сабе будуць, — што б такое зрабiць, каб самагонкi не было, во ў чым пытанне!

I хваляваць яно павiнна ўсiх, лiчыць сп. Гарбачоў з Сенненшчыны. Больш за тое (ды казе ж зразумела!), кожны павiнен хоць нешта рабiць, каб лiха гэтае звесцi. Яна — i робiць... Што можа:

Да казлоў ужо даходзiць,

Што спiваецца народ —

Перакрылi ўсе дарогi

На падпольны спiртзавод.

А калi б не? Калi б людзi, крый Бог, свабодна гналi, куплялi, пiлi? Цi трэба казаць, што б было? Хiба — радкамi сужэнцаў Астроўскiх:

Ой, як цяжка пане-браце,

Калi два «казлы» ў хаце

I адзiн другому — катам...

Гора, гора «казлянятам».

Як звесцi яго, на гэты раз чытачы не пiшуць, а вось, як не «завезцi»?

Ну зразумела ж: берагчы трэба кожнаму свой дом — ад гарэлкi, ад iншага лiха. Берагчы ўсiмi магчымымi сродкамi. Алена Пажога з Глыбоччыны, напрыклад, пiша, што вось гэта жывёлiна — зусiм новай пароды. Яе на вартаўнiка людзi вывучылi. I цяпер ён мала таго, што нiякага п’янтоса на падворак не пусцiць, ён яшчэ нiкога i... не выпусцiць. З дрэннымi намерамi:

Не сысцi, не адлучыцца, —

Каля хаты — вартаўнiк.

З такiм — добра жонцы спiцца:

Не збяжыць нiдзе мужык.

I ў самой, значыцца, лiшнiх спакусаў не будзе — панесцiся недзе, у блуд пайсцi.

Не гаварылi б мы пра яго, ды што зробiш — папулярным стаў: на здымку многiя з чытачоў за рогi «зачапiлiся». На думку Уладзiмiра Iльiча Барысёнка з в. Старое Сяло Ушацкага раёна, ёсць яны ў абоiх герояў. I таму —

Каб ад гора не завыць,

Здрады ўсе забыцца,

Нам, рагатым, што рабiць?

Толькi весялiцца!

Але ж i тут трэба меру ведаць, пiльнасць не губляць, бо захопiшся, а там... Нехта чужы... У твой агарод. Нават не проста намерваецца, а iдзе ўжо! I аж з сябе выходзiць, «тлумачыць» на хаду (словамi Валерыя Гаўрыша з Пастаўшчыны):

Колькi можна гаварыць,

Дурань ты рагаты,

Доктар я! Мне коз лячыць...

Не асемянатар!

Але ж па цяперашнiм часе ды беднай жывёлiне паспрабуй, разбярыся , хто ёсць хто? Яна ж ў нас

Цi не таму рагатая,

Злосная, калматая,

Зяцята наравiстая,

Што трэба жыць...

I выстаяць!

...Вось гэтага — i жыць, i выстаяць! — не лiшне пажадаць кожнаму чытачу, кожнаму ўдзельнiку вясёлай звяздоўскай гульнi (як i самой газеце). Не ўсiх (прабачце!) мы сёння назвалi, не ўсе версii «выдалi», але ж яно, мо, i зразумела: конкурс ёсць конкурс, друкуецца — толькi самае-самае. I ўжо зараз вам, чытачам, «журыць» — вызначаць, у каго атрымалася лепш.

Што датычыцца папярэдняга здымка (ён, нагадаем, на базары быў зроблены. Мужчынка там сам сябе ўзважваў), то лепшымi подпiсамi да яго вялiкае чытацкае журы палiчыла радкi Юрыя Вiнаградава з Бабруйска, Люцыi Богдан з в. Манькаўшчына Валожынскага раёна, Валерыя Гаўрыша з в. Навасёлкi Пастаўскага, Мiхаiла Дубовiка з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага... I Любовi Чыгрынавай... З чым ахвотна пагадзiлася журы рэдакцыйнае. Таму прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцам «Звязду» накiроўваецца ў вёску Забалацце Вiлейскага раёна.

Хочаце атрымаць яго i вы, — калi ласка! Новы здымак прапануецца. Сiлы паспрабаваць можна. Поспехаў!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Мусiць, праўду кажуць, каб нешта ацанiць, прычым па-сапраўднаму, трэба... страцiць. Альбо — хоць б спалохацца... «Што ж гэта адбываецца? — першым з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика