Замежны спецыялiст будзе трэнiраваць беларускiх футбалiстаў
Iрына ПРЫМАК.
Беларуская федэрацыя футбола шукае новага галоўнага трэнера для нацыянальнай мужчынскай зборнай сярод замежных высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў. Вопыт працы з рускамоўнымi iгракамi вiтаецца.
У Брэсце, на пасяджэннi выканкама асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола» (яно было зачыненым) было названа пакуль толькi iмя новага настаўнiка нацыянальнай жаночай зборнай Беларусi: месца Алега Волаха заняў Уладзiмiр Касакоўскi. Прыярытэтным накiрункам у сваёй трэнерскай дзейнасцi ён вызначыў стварэнне сiстэмы ўзаемадзеяння з юнiёрскiмi камандамi, каб клапацiцца аб рэзерве i нарэшце пабудаваць iнстытут зборных. Пасада ж галоўнага настаўнiка ў мужчынскай камандзе пакуль застаецца вакантнай: выканкам БФФ пагадзiўся з заявай Юрыя Пунтуса (ён вярнуўся ў мiнскi МТЗ-РIПА) аб яго адстаўцы i зараз актыўна займаецца пошукам новага галоўнакамандуючага. Федэрацыя футбола пайшла па шляху калег з федэрацыi хакея з шайбай: нацыянальную лядовую зборную каторы ўжо год узначальвае замежны настаўнiк, вось i галоўнага трэнера футбольнай каманды шукаюць не сярод беларускiх спецыялiстаў i нават не ў краiнах СНД. Зiрнулi далей. — Нацыянальная зборная — вяршыня футбольнага айсберга. Зразумела, у такой сур’ёзнай справе, як падбор галоўнага трэнера для яе, не варта падганяць сябе, — перакананы Генадзь Нявыглас, старшыня беларускай федэрацыi футбола. — Сярод крытэрыяў адбору — прафесiйныя якасцi, валоданне сучаснай методыкай падрыхтоўкi iгракоў. Я перакананы, што замежны спецыялiст шмат карысцi прынясе нашай зборнай i зможа вывесцi яе на новы высокi ўзровень, бо ў яго свежы позiрк на футбол. Кантракт плануем заключыць на 2,5 года, — паведамляе Генадзь Мiкалаевiч, — каб трэнер мог сфармiраваць каманду. I хоць часавых рамак у пошуку новага трэнера няма, зразумела, што на адборачную сустрэчу Еўра-2008 з румынамi (8 верасня) наша зборная не застанецца без важака. Што ж датычыцца блiжэйшага таварыскага матча беларусаў з iзраiльцянамi (22 жнiўня), то ў выпадку адсутнасцi галоўнага трэнера «нацыяналку» выведзе на поле выконваючы яго абавязкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская федэрацыя футбола шукае новага галоўнага трэнера для нацыянальнай мужчынскай зборнай сярод замежных высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў. Вопы |
|