РЭАЛЬНАЯ ЗАРАБОТНАЯ ПЛАТА ПАВЯЛIЧЫЛАСЯ НА 3,4 ПРАЦЭНТА
Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi—маi гэтага года склала Br650 тыс.
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу рэспублiкi, у маi сярэдняя зарплата складала Br687 тыс. Гэта на 3,8 працэнта больш (на Br25 тыс.), чым у красавiку гэтага года. Паводле даных статыстычнага ведамства, у Беларусi рэальная налiчаная заработная плата (разлiчаная з улiкам росту спажывецкiх цэн на тавары i паслугi) у студзенi—маi 2007 года ўзрасла на 10,3 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2006 года. Рэальная зарплата ў маi ў параўнаннi з красавiком гэтага года павялiчылася на 3,4 працэнта. Мiнiмальны спажывецкi бюджэт аднаго члена сям’i з чатырох чалавек у маi 2007 года склаў Br276,1 тыс., бюджэт пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва — Br179,5 тыс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намiнальная налiчаная сярэднямесячная заработная плата работнiкаў Беларусi ў студзенi—маi гэтага года склала Br650 тыс.
|
|