ЭЛЕКТРАЗАБЕСПЯЧЭННЕ ПАДАРАЖЭЛА НА ЧВЭРЦЬ, А СУВЯЗЬ НАВАТ ПАТАННЕЛА
Сяргей КУРКАЧ.
Як паведамiлi рэдакцыi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Беларусi, тарыфы на платныя паслугi насельнiцтву сёлета ў першым паўгоддзi ў параўнаннi з адпаведным перыядам летась павялiчылiся на 10,1 працэнта. За гэты час тарыфы па аплаце паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркi павялiчылiся на 12,4 працэнта.
Больш за астатнiх у гэтай структуры падаражэлi электра- i газазабеспячэнне, адпаведна на — 24,8 i 24,7 працэнта. Тарыфы пасажырскага транспарту пацяжэлi на 15,3 працэнта, а водазабеспячэння на 12,2 працэнта. На 14 працэнтаў сталi вышэй тарыфы на паслугi дашкольных устаноў. Разам з тым, тарыфы на паслугi сувязi, у параўнаннi з мiнулым паўгоддзем, нават патаннелi на 0,6 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi рэдакцыi ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Беларусi, тарыфы на платныя паслугi насельнiцтву сёлета ў першым паўгоддзi ў параўнаннi з а |
|