Закон Рэспублiкi Беларусь
Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе ваеннаслужачых»
Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 7 чэрвеня 2007 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 22 чэрвеня 2007 года Артыкул 1. Пункты 2 i 3 артыкула 12 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 1992 года «Аб статусе ваеннаслужачых» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 28, ст. 497; 1995 г., № 19, ст. 232) выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «2. Ваеннаслужачым (за выключэннем ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы) вiды водпускаў, iх працягласць i парадак прадастаўлення ўстанаўлiваюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. 3. Ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы за ўвесь перыяд ваеннай службы прадастаўляецца водпуск: якiя праходзяць тэрмiновую ваенную службу 18 месяцаў: салдатам i матросам — 10 сутак, сяржантам i старшынам — 15 сутак; якiя праходзяць тэрмiновую ваенную службу 12 месяцаў: салдатам i матросам — 5 сутак, сяржантам i старшынам — 10 сутак. Працягласць водпуску за ўвесь перыяд ваеннай службы ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы можа быць павялiчана (у выглядзе заахвочвання) на тэрмiн да 10 сутак у парадку, якi прадугледжаны Дысцыплiнарным статутам Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь. За ўчыненне дысцыплiнарных праступкаў на ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы ў парадку, якi прадугледжаны Дысцыплiнарным статутам Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, можа быць накладзена дысцыплiнарнае спагнанне ў выглядзе змяншэння працягласцi водпуску за ўвесь перыяд тэрмiновай ваеннай службы на тэрмiн: якiя праходзяць тэрмiновую ваенную службу 18 месяцаў: салдатам i матросам — да 5 сутак, сяржантам i старшынам — да 8 сутак; якiя праходзяць тэрмiновую ваенную службу 12 месяцаў: салдатам i матросам — да 2 сутак, сяржантам i старшынам — да 5 сутак. Ваеннаслужачым, якiя праходзяць тэрмiновую ваенную службу 6 месяцаў, водпуск за ўвесь перыяд ваеннай службы не прадастаўляецца. Ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы прадастаўляецца водпуск па хваробе i па ўважлiвых прычынах асабiстага i сямейнага характару. Водпуск па хваробе прадастаўляецца на падставе заключэння ваенна-ўрачэбнай камiсii тым ваеннаслужачым тэрмiновай ваеннай службы, якiя пасля заканчэння стацыянарнага лячэння i правядзення рэабiлiтацыi яшчэ не могуць па стану здароўя выконваць абавязкi ваеннай службы (службовыя абавязкi). Парадак прадастаўлення водпуску па хваробе i яго працягласць вызначаюцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Водпуск па ўважлiвых прычынах асабiстага i сямейнага характару да 10 сутак прадастаўляецца ваеннаслужачаму тэрмiновай ваеннай службы ў выпадку: уступлення ў шлюб; цяжкай хваробы або смерцi (гiбелi) яго блiзкага сваяка (мацi, бацькi, жонкi, дзяцей, родных брата або сястры, дзядулi, бабулi, усынавiцеляў); пажару або iншага стыхiйнага бедства, якое спасцiгла сям’ю або блiзкiх сваякоў ваеннаслужачага тэрмiновай ваеннай службы; у iншых выключных выпадках, калi прысутнасць ваеннаслужачага тэрмiновай ваеннай службы ў сям’i неабходная. Абставiны, у сувязi з якiмi ваеннаслужачаму тэрмiновай ваеннай службы прадастаўлены водпуск па ўважлiвых прычынах асабiстага i сямейнага характару, павiнны быць, як правiла, дакументальна пацверджаны.». Артыкул 2. Дзеянне абзацаў трэцяга—шостага артыкула 1 гэтага Закона не распаўсюджваецца на ваеннаслужачых тэрмiновай ваеннай службы, прызваных на тэрмiновую ваенную службу да яго ўступлення ў сiлу. Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 4. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА. 16 лiпеня 2007 года, г. Мiнск. № 258—З Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб статусе ваеннаслужачых» |
|