21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НАВАКОЛЬНАЕ АСЯРОДДЗЕ I АРГАНIЗМ ЧАЛАВЕКА: АД ШКОДНАГА ЎПЛЫВУ — ДА ГАРМОНII

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Hа сесii Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў зацверджана Праграма забеспячэння санiтарна-эпiдэмiялагiчнага дабрабыту насельнiцтва абласнога цэнтра на 2007—2010 гады.

Прапiсная iсцiна: стан здароўя, працягласць жыцця ў значнай ступенi абумоўлены ўплывам на арганiзм чалавека шэрагу фактараў навакольнага асяроддзя. I адзiн з галоўных — гэта якасць вады. На першы погляд, сiтуацыя з ёй не выклiкае асаблiвай трывогi. Цэнтралiзаваным водазабеспячэннем у Гродне ахоплена 98 працэнтаў насельнiцтва. Дзейнiчаюць 2 камунальныя i 12 ведамасных водаправодаў. Са студзеня 2004 года водазабеспячэнне горада поўнасцю пераведзена на падземныя крынiцы. У канцы мiнулага года ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання вады на водазаборы «Гожка», што дазволiла стабiлiзаваць якасць водаправоднай вады па мiкрабiялагiчных паказчыках. Удзельная вага нестандартных пробаў вады па санiтарна-хiмiчных паказчыках летась скарацiлася як у крынiцах водазабеспячэння (з 84 працэнтаў у 2005 г. да 36 працэнтаў у 2006 г.)

Аднак супакойвацца на дасягнутым нельга. Вада водаправодаў, якiя належаць i абслугоўваюцца арганiзацыямi, па сваёй якасцi горшая, чым у прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркi, што тлумачыцца iх санiтарна-тэхнiчным станам. Падземныя водакрынiцы маюць павышанае ўтрыманне жалеза, што садзейнiчае павелiчэнню мутнасцi i колернасцi вады, абмяжоўвае яе спажыванне ў санiтарна-бытавых мэтах i выклiкае скаргi людзей.

Iстотнай крынiцай забруджвання паверхневых водаў, паводле ацэнак спецыялiстаў санслужбы, застаецца i сцёк дажджавых i талых водаў з тэрыторый прамысловых прадпрыемстваў, жылога сектара. У вынiку вада з вадаёмаў, што выкарыстоўваюцца для рэкрэацыйных мэтаў, не адпавядала гiгiенiчным нарматывам па санiтарна-хiмiчных паказчыках без малога ў палове даследаваных пробаў.

А якiм паветрам гродзенцы дыхаюць? Выкiды забруджваючых рэчываў у атмасферу ад прамысловасцi горада штогод скарачаюцца дзякуючы ўдасканаленню тэхналагiчных працэсаў, новым устаноўкам па ачыстцы газаў. А вось выкiды шкодных рэчываў ад аўтамабiльнага транспарту з году ў год павялiчваюцца. Сумарны паказчык забруджвання атмасфернага паветра летась склаў 3,5, што адпавядае умеранай ступенi забруджвання комплексам хiмiчных рэчываў.

Далёка не ўсюды спрыяльныя для здароўя людзей i ўмовы працы. У кантакце са шкоднымi i небяспечнымi фактарамi на прамысловых прадпрыемствах абласнога цэнтра працуюць 24 100 чалавек (у тым лiку 6720 жанчын), што складае 36,6 працэнта ад агульнай колькасцi работнiкаў. Асноўныя фактары, якiя ўплываюць на развiццё прафесiйнай паталогii — гэта шум (57 працэнтаў), прамысловыя аэразолi (21 працэнт).

Што датычыцца ўстаноў пачатковай, базавай i агульнай сярэдняй адукацыi, то найбольш характэрным адмоўным для здароўя дзяцей фактарам з’яўляецца неадпаведнасць гiгiенiчным патрабаванням нарматываў штучнага асвятлення рабочых месцаў (11,5 працэнта). Не садзейнiчаюць захаванню вастрынi зроку i правiльнай паставы ў дзяцей i значныя вучэбныя нагрузкi. Гiпадынамiя зафiксавана ў паловы хлопчыкаў i 70 працэнтаў дзяўчынак школьнага ўзросту, а ўзровень рухальнай актыўнасцi складае толькi 60 працэнтаў у параўнаннi са школьнiкамi 60-х гадоў мiнулага стагоддзя.

З мэтай паляпшэння якасцi харчавання дзяцей у гродзенскiх школах адчынiлi дадаткова 29 стацыянарных буфетаў, укаранiлi папярэднi заказ страў, элементы «шведскага стала». На парадку дня — замена састарэлага халадзiльнага i тэхналагiчнага абсталявання, капiтальны рамонт харчблокаў шэрагу ўстаноў адукацыi, забеспячэнне дастаўкi прадуктаў харчавання спецыялiзаваным «ахаладжальным» транспартам.

I яшчэ. Структура харчавання значнай часткi насельнiцтва горада мае вуглевадародны характар. Неабходна прадоўжыць работу па пашырэнню асартыменту прадуктаў, узбагачаных вiтамiнамi i мiнеральнымi рэчывамi, з панiжаным утрыманнем тлушчу i цукру, прадуктаў лячэбна-прафiлактычнага i дыетычнага, дзiцячага харчавання.

Вырашэнне гэтых i iншых праблем, ад якiх залежаць здароўе i санiтарна-эпiдэмiялагiчны дабрабыт насельнiцтва г. Гродна, будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту i арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi гэтай праграмы. Яе выкананне будзе кантраляваць пастаянная камiсiя гарадскога Савета па ахове здароўя, экалогii, фiзкультуры i спорту, харчаванню i сацыяльна-бытавых пытаннях.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Hа сесii Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў зацверджана Праграма забеспячэння санiтарна-эпiдэмiялагiчнага дабрабыту насельнiцтва абласнога цэнтр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика