21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб занятасцi насельнiцтва

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 4 мая 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 28 мая 2007 года

Артыкул 1. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 9.15:

абзац першы часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Невыкананне наймальнiкам абавязку па стварэнню рабочых месцаў (у тым лiку спецыялiзаваных рабочых месцаў для асобаў з абмежаванай працаздольнасцю) для працаўладкавання грамадзян, якiя маюць асобую патрэбу ў сацыяльнай абароне i не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы, а таксама бацькоў, якiя абавязаны пакрываць выдаткi, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, у выпадках, калi абавязковасць стварэння такiх месцаў прадугледжана заканадаўствам, —»;

абзац першы часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Невыкананне наймальнiкам абавязку па стварэнню рабочых месцаў для працаўладкавання работнiкаў, якiя атрымалi iнвалiднасць у вынiку калецтва або прафесiйнага захворвання альбо iншага пашкоджання здароўя, звязаных з выкананнем iмi працоўных абавязкаў у дадзенага наймальнiка, —»;

абзац першы часткi 3 пасля слоў «службы занятасцi» дапоўнiць словам «насельнiцтва», пасля слоў «юрыдычнай асобы» дапоўнiць словамi «, спыненнем дзейнасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка».

2. У артыкуле 9.16:

абзац першы часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Неабгрунтаваная адмова службовай асобы наймальнiка ў прыёме на работу грамадзянiна, накiраванага органамi дзяржаўнай службы занятасцi насельнiцтва ў кошт бронi, —»;

абзац першы часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Адмова службовай асобы наймальнiка ў прыёме на работу выпускнiка дзяржаўнай установы, якая забяспечвае атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi, у адпаведнасцi з дагаворам (заяўкай) на навучанне, заключаным памiж указанымi ўстановай адукацыi i наймальнiкам, а таксама iншай асобы, заключэнне працоўнага дагавора з якой з’яўляецца абавязковым, —».

Артыкул 2. Унесцi ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У частцы 1 артыкула 3.23 лiчбы «9.16—9.18» замянiць лiчбамi «9.17, 9.18».

2. У частцы 1 артыкула 3.30:

у пункце 24 лiчбы «9.16» замянiць лiчбамi «9.17»;

пункт 55 пасля слова «занятасцi» дапоўнiць словам «насельнiцтва».

Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

12 чэрвеня 2007 года, г. Мiнск.

№ 235-З

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях адмiнiстрацыйнай адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика