Сёлета «прамаркiруюць» гадзiннiкi i воцат
Сяргей КУРКАЧ.
Як паведамiлi рэдакцыi ў прэс-службе Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi, сёлета ў краiне плануецца пашырыць пералiк тавараў, якiя падлягаюць маркiроўцы кантрольнымi (iндыфiкацыйнымi) знакамi i ўнесцi ў яго такiя таварныя пазiцыi, як гадзiннiкi i воцат. Зараз адпаведны пакет дакументаў падрыхтаваны спецыялiстамi МПЗ для накiравання ў Савет Мiнiстраў Беларусi.
Нагадаем, што сёння ў пералiк тавараў, што падлягаюць адпаведнай маркiроўцы, уваходзяць гарбата, абутак, мабiльныя тэлефоны, пiва, маторныя маслы, iкра асятровых, кансерваваная рыба, газiраваныя i слабаалкагольныя напоi, мыйныя сродкi, кофе, аўдыё-, i вiдэадыскi i касеты i iнш. Мэтай увядзення маркiроўкi на асобныя вiды тавараў стала барацьба з ценявым абаротам тавараў. Дадзены механiзм паказаў сваю жыццёвасць, бо па асобных вiдах тавараў пасля ўвядзення маркiроўкi выручка ад iмпарту ўзрасла ў 1,5—2 разы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi рэдакцыi ў прэс-службе Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi, сёлета ў краiне плануецца пашырыць пералiк тавараў, якiя падлягаюць м |
|