СЯРЭДНI ПАМЕР ПЕНСII Ў ЧЭРВЕНI СКЛАЎ BR278,7 ТЫС.
Алена ПРУС, БЕЛТА.
Паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Паводле слоў спецыялiстаў, гэта роўна 113,3 працэнта велiчынi сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i пенсiянераў (у адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ў перыяд з 1 мая па 31 лiпеня 2007 года гэты сацыяльны нарматыў у разлiку на месяц складае Br246 тыс.). Паводле даных статыстычнага ведамства, сярэднi памер пенсii па ўзросту ў чэрвенi гэтага года быў Br292,8 тыс., па iнвалiднасцi — Br259,5 тыс., з выпадку страты кармiцеля — Br176,1 тыс., сацыяльнай пенсii — Br118,1 тыс. У Мiнстаце адзначылi, што рэальны памер прызначанай месячнай пенсii (скарэкцiраванай на iндэкс спажывецкiх цэн на тавары i паслугi) у чэрвенi 2007 года ў параўнаннi з чэрвенем 2006-га павялiчыўся на 5,2 працэнта, у параўнаннi з маем гэтага года паменшыўся на 0,4 працэнта.
Сярэднi памер прызначанай месячнай пенсii ў чэрвенi 2006 года ў Беларусi Br247,1 тыс. Гэта складае 111,2 працэнта велiчынi сярэднедушавога мiнiмальнага спажывецкага бюджэту сям’i пенсiянераў. Суадносiны сярэдняга памеру прызначанай пенсii да сярэдняга памеру налiчанай заработнай платы склалi ў чэрвенi мiнулага года 40,9 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Паводле слоў спецыялiстаў, гэта роўна 113,3 працэнта велiчынi сярэднедушавога мiнi |
|