ДУРАЦЬ НАС У РЭСТАРАНАХ ГОМЕЛЯ
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Аб гэтым у поўны голас можна сцвярджаць на падставе праверак сямi рэстаранаў, бараў i кафэ Гомельскай вобласцi, якiя правялi работнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю.
Факты даволi цiкавыя. Напрыклад, у адным з iх (рэстаран «Славянскi») пры прыгатаваннi страў аднаго кантрольнага заказу замест дарагой сыравiны была закладзена намнога таннейшая ды яшчэ ў дадатак меншай колькасцi. У вынiку з наведвальнiкаў узялi лiшнiя 20 750 рублёў. А ў «Чабарку» завышэнне цаны склала 29 150 рублёў. Прыблiзна такое ж самае, толькi ў меншых памерах, назiралася i ў рэстаранах «Iрына» ЧПТУП «Валлiс-99» i «Кола» ЧТУП «Кiпарыс». Дарэчы, у першым з вышэйназваных у вячэрнi час у красавiку—маi масавыя стравы рэалiзоўвалiся з 90—150-працэнтнай нацэнкай замест зацверджанай у памеры 50 працэнтаў, у вынiку чаго з клiентаў перабрана паўмiльёна рублёў. А ў «Чабарку» iм адпускалi фальсiфiкаваныя стравы. У бары рэстарана «Славянскi» рэалiзавана на 25 бутэлек гарэлкi больш, чым было пацверджана дакументальным iх паступленнем. I гэтак далей. А вынiкi праверкi такiя. ЧПТУП «Валлiс-99» пералiчыла тыя паўмiльёна рублёў у бюджэт. 19 адказных асобаў рэстаранаў i прыватных унiтарных прадпрыемстваў прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi з выплатай штрафу ў 5,6 мiльёна рублёў. 21 чалавек панёс дысцыплiнарную адказнасць i 2 — вызвалены ад займаемых пасад.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым у поўны голас можна сцвярджаць на падставе праверак сямi рэстаранаў, бараў i кафэ Гомельскай вобласцi, якiя правялi работнiкi Камiтэта дзяржа |
|