21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сваё МРЭА ў Навагрудку

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алег ДУК, старшы iнспектар па прафiлактыцы i прапагандзе ДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Жыхарам Навагрудскага i Карэлiцкага раёнаў стане прасцей вырашаць пытаннi, звязаныя з рэгiстрацыяй транспарту i атрыманнем вадзiцельскiх дакументаў. У Навагрудку пачне дзейнiчаць мiжраённае рэгiстрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне ДАI. Yовае МРЭА гасцiнна адчынiла дзверы перад сваiмi першымi наведвальнiкамi. Размесцiлася яно на першым паверсе будынка па адрасу: вулiца Iндустрыяльная, 5, дзе таксама знаходзiцца ДУП АП-5. На баланс УУС Гродзенскага аблвыканкама перададзена памяшканне з прылеглай да яго тэрыторыяй, уключаючы пляцоўку для агляду транспарту. Начальнiкам аддзялення назначаны капiтан мiлiцыi Андрэй Мiкулка, якi да гэтага працаваў дзярж-аўтаiнспектарам аддзялення ДАI Навагрудскага РАУС.

Як паведамiў намеснiк начальнiка УДАI УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнiк мiлiцыi Андрэй Iгнатовiч, стварэнне новага аддзялення выклiкана неабходнасцю палепшыць якасць абслугоўвання грамадзян. Да яго адкрыцця, каб вырашыць свае пытаннi, жыхары Навагрудскага i Карэлiцкага раёнаў вымушаны былi звяртацца ў МРЭА ДАI Лiдскага РАУС. Часта людзям для гэтага было неабходна пераадольваць значныя адлегласцi i марнаваць шмат часу. Тым жа жыхарам гарпасёлка Мiр Карэлiцкага раёна даводзiлася ездзiць у Лiду за сто пяцьдзесят кiламетраў. Такiм чынам, Навагрудак стане шостым горадам у Гродзенскай вобласцi, дзе пачне дзейнiчаць рэгiстрацыйна-экзаменацыйнае падраздзяленне ДАI. Пакуль яны ёсць у Гродне, Ваўкавыску, Лiдзе, Слонiме i Смаргонi.

Паколькi на мiжраённы рэгiстрацыйны аддзел ДАI пры УУС прыпадае больш за палову дзеянняў, якiя ажыццяўляюцца па ўсёй Гродзенскай вобласцi, па рэгiстрацыi транспарту, у цяперашнi час разглядаецца пытанне аб уваходжаннi Шчучынскага раёна ў зону абслугоўвання Лiдскага МРЭА. Магчыма, у перспектыве жыхарам Бераставiцкага раёна таксама давядзецца звяртацца ў новае месца — у Ваўкавыскае МРЭА. Акрамя таго, будзе праведзена апытанне сярод насельнiцтва Iўеўскага раёна. На аснове вынiкаў анкетавання будзе разгледжана пытанне аб уключэннi яго тэрыторыi ў зону абслугоўвання Навагрудскага МРЭА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхарам Навагрудскага i Карэлiцкага раёнаў стане прасцей вырашаць пытаннi, звязаныя з рэгiстрацыяй транспарту i атрыманнем вадзiцельскiх дакументаў. У
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика