21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дагавор быць павiнен

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар САВIЦКI.

Нашаму дому больш як 30 гадоў, ходзяць чуткi пра капiтальны рамонт. Хто i як тады павiнен вызначаць, што канкрэтна трэба зрабiць у кожнай кватэры? I цi павiнны заключацца дагаворы на правядзенне гэтых работ з жыльцамi дома?

З. ХАДКЕВIЧ, г. Гродна.

Загадам Мiнжылкамгаса краiны ад 30 снежня 2006 года № 209 даручана кiраўнiкам абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў жыллёвай гаспадаркi, рамонтна-будаўнiчых арганiзацый галiны з 1 студзеня 2007 года на распачатых аб’ектах рамонту жылых дамоў забяспечыць заключэнне дагавораў памiж заказчыкам, падраднай арганiзацыяй i грамадзянiнам на выкананне рамонтна-будаўнiчых работ.

На стадыi праектавання капiтальнага рамонту жылога дома павiнна праводзiцца абавязковае абследаванне ўсiх канструктыўных элементаў дома i iнжынерных сiстэм з мэтай недапушчэння дадатковых аб’ёмаў работ, якiя выконваюцца ў працэсе рамонту. Праектная дакументацыя на капiтальны рамонт жылога дома падлягае ўзгадненню з зацiкаўленымi, разгляду ў дзяржаўнай экспертызе i зацвярджэнню ва ўстаноўленым парадку.

Пералiк асноўных вiдаў рамонтна-будаўнiчых работ, якiя выконваюцца пры капiтальным рамонце будынкаў, выкладзены ў дадатку А да СНБ 1.04-02-02 «Рамонт, рэканструкцыя i рэстаўрацыя жылых i грамадскiх будынкаў». На капiтальны рамонт павiнны ставiцца, як правiла, будынак (аб’ект) у цэлым або яго частка (секцыя, некалькi секцый). Пры неабходнасцi можа ажыццяўляцца капiтальны рамонт асобных канструктыўных элементаў будынка або аб’екта.

Не пазней за 30 дзён да пачатку правядзення капiтальнага рамонту дома павiнен быць праведзены сход жыльцоў дома з прадастаўленнем iм iнфармацыi (памяткi) аб вiдах i тэрмiнах правядзення рамонтных работ, арганiзацыi i тэхналогii iх правядзення. Пытаннi, што ўзнiмаюцца грамадзянамi ў перыяд правядзення капiтальнага рамонту i не патрабуюць дадатковага абследавання i разгляду з iншымi зацiкаўленымi, павiнны вырашацца неадкладна. Прыёмка выкананых рамонтна-будаўнiчых работ павiнна ажыццяўляцца па кожнай кватэры са складаннем акта, падпiсанага заказчыкам, падраднай арганiзацыяй i грамадзянiнам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашаму дому больш як 30 гадоў, ходзяць чуткi пра капiтальны рамонт. Хто i як тады павiнен вызначаць, што канкрэтна трэба зрабiць у кожнай кватэры? I ц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика