У надвор’я свае планы
Сымон СВIСТУНОВIЧ.
«Вясна нам ураджай багаты абяцала, ды лета за вясною наступала...». Не памятаю, чые гэтыя вершаваныя радкi, але яны найлепш адпавядаюць сiтуацыi, якая склалася на нашых палетках.
Багатаму ўраджаю на Брэстчыне спрыяла цёплая, не засушлiвая вясна. I напэўна, усё было б добра, калi б не зацяжныя дажджы i шквальны вецер на пачатку лiпеня. Дасталося не толькi раёнам, якiя прылягаюць да Прыпяцi, але i самым паўночным у Брэсцкай вобласцi. Напрыклад, у многiх гаспадарках Баранавiцкага раёна палеткi нiбы пабывалi пад катком — збожжавыя прыбiтыя да зямлi. Найперш дасталося тым палям, дзе збожжа «стаяла сцяной». Дзе жыта рэдкае, там надвор’е нанесла меншую шкоду. А вось Столiншчыну не толькi «ўкатала», але i залiло. У гэтым раёне пашкоджана да 80 працэнтаў збожжавых. Тут «ляжыць» каля 17 тысяч гектараў. Не лепшая сiтуацыя ў Лунiнецкiм, Пiнскiм, Iванаўскiм, Ганцавiцкiм раёнах. У апошнiм 6 тысяч гектараў сельгаскультур аказалiся падтопленымi i яшчэ 5 тысяч гектараў збожжавых палягло. Усё ўскладняецца тым, што да вялiкага жнiва застаюцца лiчаныя днi i тая ж пшанiца ўжо не здолее падняцца, а палеглае збожжа нават замежнымi камбайнамi ўбiраць цяжка, ды i зерне ўжо не тое. Дарэчы, у вобласцi да жнiва ўжо прыступiлi, але гэта толькi першыя крокi. Праўда, па першым умалоце, а ён у мiнулыя гады гаварыў, якiя цэнтнеры будуць у засеках у цэлым, можна сказаць, што чакаць рэкорднага намалоту не даводзiцца. Сярэдняя ўраджайнасць — у межах 28 ц/га, але паглядзiм, як будзе далей. Можа, хоць падчас жнiва надвор’е будзе спрыяць хлебаробам. А пакуль што яно хмурнае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вясна нам ураджай багаты абяцала, ды лета за вясною наступала...». Не памятаю, чые гэтыя вершаваныя радкi, але яны найлепш адпавядаюць сiтуацыi, якая |
|