Канадскае папаўненне
Аляксандр ПУКШАНСКI.
У селекцыйным гiбрыдным цэнтры «Задняпроўскi», стварэнне якога завяршаецца ў Аршанскiм раёне, чакаюць замежных гасцей — 340 свiнаматак, якiх прывязуць з канадскага вострава, дзе дзейнiчае вялiкая ферма. Спецыяльна для iх створаць амаль што гатэльныя ўмовы для прывыкання да новай радзiмы.
Як паведамiў «Звяздзе» намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкама Iосiф Палачанiн, такога цэнтра больш няма ва ўсiм СНД. Тут будуць разводзiць свiней элiтных, так званых беконных мясных парод i рэалiзоўваць маладняк гаспадаркам i фермерам. Самалёт даставiць свiней у самы блiжэйшы час. Замежны пастаўшчык выйграў спецыяльны тэндар. Звычайна ў такiх конкурсах прымаюць актыўны ўдзел Аўстралiя i Венгрыя. Канаду выбралi яшчэ i таму, што клiматычныя ўмовы там вельмi падобныя на беларускiя. Менавiта на «востраве свiнаматак» так вырошчваюць жывёл, каб звесцi да мiнiмуму верагоднасць iх iнфiцыравання «свiнячымi хваробамi». Як i трэба, канадскiя свiннi пройдуць каранцiн i паселяцца на тэрыторыi цэнтра, што разлiчаны ўсяго на 4,5 тысячы галоў. Iосiф Палачанiн падкрэслiў, што ўнiкальны комплекс на Аршаншчыне будзе поўнасцю «iзаляваны» ад наваколля. Напрыклад, той жа корм будзе дастаўляцца толькi ў спецыяльную абазначаную «зону», а далей iм ужо будуць распараджацца канкрэтныя адказныя супрацоўнiкi. Наогул, кожны рабочы зможа наведваць толькi свой участак работы. Цiкава, што спецыялiстам, якiя непасрэдна будуць «мець зносiны» са свiннямi, забаронена мець свiнячую скацiну дома, каб, не дай Божа, не занесцi нейкую iнфекцыю. Кiраўнiкi абласнога Камiтэта па сельскай гаспадарцы ўпэўнены, што свiнак з Аршанскага раёна з задавальненнем будуць купляць у суседняй Расii ды i iншых краiнах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У селекцыйным гiбрыдным цэнтры «Задняпроўскi», стварэнне якога завяршаецца ў Аршанскiм раёне, чакаюць замежных гасцей — 340 свiнаматак, якiх прывязуць |
|