21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЛЕС — ГЭТА ЛЁС

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Дзед Бухаркiн — лясны чалавек! I стары з гэтым прозвiшчам не крыўдзiцца i на такую «мянушку». Менавiта так сябе сам i называе: «Чалавекам лесу»! Жыве ён ў Бярэзiнскiм бiясферным запаведнiку на ўскраiне вёскi Домжарыцы, у Лепельскiм раёне. Зразумела, з вiдам на лес!

Адзначыў, што нават кнiгi па астралогii раяць прадстаўнiкам яго знака (а ён — Авен) найперш сярод усiх прафесiй зрабiць правiльны выбар i займацца менавiта ляснымi справамi. Усё жыццё аддаў лесу. I лес натхняе яго на творчасць: малюе ён месцы, што яму так падабаюцца, i некаторыя намаляваў па памяцi.

Чаго толькi не было ў лёсе гэтага цудоўнага чалавека, якi з сярэдзiны 1980-х гадоў жыве ў Бярэзiнскiм запаведнiку, на Вiцебшчыне. I гады тры да пенсii тут працаваў. Карэспандэнт «Звязды» завiтаў у хату леснiка-мастака.

— Нарадзiўся я ў Горках. Я ж з 1928 года, — расказвае Анатоль Вiктаравiч. А выглядае гадоў на 60 максiмум. Лес дае маладосць i энергiю! — Бацька мой — просты саратаўскi мужык, які быў выкладчыкам, фiлолагам. Пасля забойства Кiрава, падчас рэпрэсiй далi яму 3 гады. Потым 10. Жылi мы ў так званым «пушкiнскiм доме» ў Пiцеры, дзе адным з нашых суседзяў быў акадэмiк Паўлаў. Добра памятаю, было мне тады гадоў шэсць. Забаўлялiся мы з хлопцамi — маiмi сябрамi, i гадзiны ў дзве дня прыязджаў у двор аўтамабiль з белымi коламi, з якога выходзiў стары. Гэта i быў знакамiты акадэмiк. А каб мы, дзятва, яму не перашкаджалi, нейкая цётка з кватэры акадэмiка выносiла нам пiрожныя i прасiла: «Хлопчыкi, цiшэй, бо працуе чалавек!». Было гэта ў 1935-м. А ў наступным годзе Паўлаў памёр, калi я не памыляюся, а наша сям’я тады была ўжо на Калыме.

Як тады было? Як пры дзекабрыстах! Дазвалялi жонкам ехаць за мужамi. Скончыла мая мацi тры курсы гiстарычнага факультэта Ленiнградскага ўнiверсiтэта... Так i паехалi за бацькам — за 256 кiламетраў ад Магадана. Пасялiлiся ў пасёлку Талае, дзе былi гарачыя ключы. А зараз там курорт! 10 гадоў жыў я на Калыме. Скончыў там дзесяцiгодку. Выкладчыкi класныя там былi — ссыльныя. Як можна казаць зараз — гонар нацыi! Вельмi зацягнулi мяне там рыбалка, паляванне. Ружжо мацi купiла. А мацi там працавала бiблiятэкарам. Памятаю, у 1944-м альбо 1945-м падышоў да мяне прафесар з Кiева i запытаў: «Твая мацi ў бiблiятэцы працуе? Вось спiс кнiг!» З дзяцiнства, дзякуючы мацi, я знаёмiўся з творчасцю Шышкiна, Левiтана... Мо таму i пажадаў у cвой час я паспрабаваць намаляваць прыгажосць, што вакол мяне?

У дзiкiх месцах падчас ссылкi вырашыў стаць ляснiчым! Марыў паступiць у Ленiнградскую лясную акадэмiю. Дарога да «альма матэр» заняла месяц. Потым я працаваў ляснiчым у Разанскай вобласцi, i ў Барысаўскiм раёне. У гэтым запаведнiку...

Пра лес ён расказваў з любоўю i болем. Успомнiў, як у 1960-я ў Расii (там ён у той час працаваў), нехта вырашыў, што бярозы — «лiшнiя» дрэвы. I з самалётаў пачалi нешта распыляць. У вынiку знiклi цецерукi.

— Кожную раслiнку, што расце ў лесе, нельга хваляваць! — заклікае ён. — Усе яны патрэбныя! Лес добра выхоўвае характар. Цiшынёй сваёй. Прырода ва ўсiм сама разбярэцца! Кожны жук, лiсцiк неабходны там, як i пустазелле, дзе яны ёсць.

Ведае добра вопытны ляснiчы i звяроў. Расказваў, як на мядзведзя хадзiў на поўначы Расii. Яго таварышы па рабоце ўбачылi, што мядзведзь, якому не спалася перад зiмой, напаў на аднаго з коняў, што пасвiлiся ў лесе.

— Чатыры леснiкi пабаялiся яго. Я ж, канешне, таксама, не герой. Але ж я залез на дрэва (памятаю, што на сасну) i стаў чакаць, пакуль звер зноў прыйдзе. Так i забiў... А дома нiхто не паверыў, пакуль на свае вочы не ўбачылi яго, кiлаграмаў пад 200 вагой.

А малюе ён лес для душы. I вельмi здзiвiўся, калi прыкладна ў 1970-м нехта з начальства папрасiў паказаць яго творы на выставе № 1 у СССР — Выставе дасягненняў народнай гаспадаркi. А потым удзельнiчаў у выставе ў Мiнску i iншых.

Калi я спытаў пра колькасць яго твораў, стары задумаўся: «Мо 500, не ведаю я. Малюю тое, што падабаецца!» За яго шчырую адданасць лесу i мастацтва знялi пра яго фiльм. I знакамiты акцёр Гасцюхiн хадзiў з iм перад камерай, гаварылi яны пра лес i лёс лясны.

— А цi купляюць вашы творы?

Сцiплы мастак адразу заўважыў, што нiколi не творыць на продаж: «Бывае, нехта з вiзiцёраў запаведнiка просiць прадаць карцiну. Але ж гэта не лаўка ў мяне»....

— Нашы лясы не такiя, што я бачыў у Расii, — расказваў мне мастак-самавучка, калi я спрабаваў зрабiць яго фотаздымкi.

На сценах унутры сцiплага дома шмат пейзажаў, але ёсць i нацюрморты.

— У iх (у Расii. — А.П.), дзе я быў, больш дубу, сасны... Лясы празрыстыя. Пясок там быццам кварцавы. У нас дуба амаль што няма, лес больш разнастайны... Добра, што i сыны мае лес паважаюць: адзiн працуе ў музеi Бярэзiнскага запаведнiка, другi жыве ў Казахстане...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзед Бухаркiн — лясны чалавек! I стары з гэтым прозвiшчам не крыўдзiцца i на такую «мянушку». Менавiта так сябе сам i называе: «Чалавекам лесу»! Жыве
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика