У гаспадара i гаспадарка
Iрына ПРЫМАК.
За 25 кiламетраў ад Брэста знаходзiцца адна з вядучых гаспадарак не толькi Брэсцкай вобласцi, але i Беларусi — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Астрамечава». Яго старшыня — Аляксей Сцяпанавiч Скакун, доктар эканамiчных навук, заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Беларусi. Iнакш, чым гаспадар, яго не назавеш: у складзе гаспадаркi 17 населеных пунктаў, у вытворчай структуры комплексу — чатыры вытворчыя участкi з механiзаванымi паляводчымi брыгадамi, зямельная плошча гаспадаркi 11 477 гектараў (асноўную частку займаюць збожжавыя, у прыватнасцi, трыцiкале, вырошчваецца рапс, цукровыя буракi), — i ўсё дагледжана, усюды бачна рука гаспадара. Бал сельгасугоддзяў 39,7, раллi — 40, 6.
У «Астрамечаве» ўжо ва ўсю iдзе ўборачная кампанiя. Па стану на ранiцу 17 лiпеня сабралi 15 працэнтаў ад агульнай плошчы збожжавых культур (ураджайнасць 56), а вось з рапсам тут ужо «развiталiся». З 350 га атрымалi 1114 тон гэтай культуры, прычым ураджайнасць перавысiла леташнiя паказчыкi на 20 працэнтаў i склала 31,8 цэнтнера з гектара. Рапс у «Астрамечаве» элiтны, адправiлi яго на Вiцебскi маслаэкстракцыйны завод. У сельскай гаспадарцы тут заняты 752 чалавекi. Спецыялiсты задаволены наяўнасцю iмпартнай тэхнiкі, не заўжды радуе толькi надвор’е: з-за «жартаў» нябеснай канцылярыi тут палягло амаль 80 працэнтаў збожжа, але яго выратуюць плюшчэннем. Вяскоўцаў таксама непакоiць рост цэн на дызпалiва пры тым, што закупачныя цэны на малако i мяса практычна не змянiлiся: летась салярку тут набывалi па 820 рублёў за лiтр, а сёлета — па 1540, а ў час жнiва на палiва iдзе звыш 23 мiльёнаў рублёў у дзень. Зараз у гаспадарцы вядзецца рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў, мяняюцца сiстэмы ўтрымання i кармлення жывёлы. У наступным годзе ў малочнай жывёлагадоўлi ўсе каровы (звыш 2 тысяч галоў) будуць пераведзены на беспрывязное ўтрыманне з даеннем у даiльнай зале. — Раслiнаводства нам патрэбна для кармоў, а спецыялiзацыя «Астрамечава» — жывёлагадоўля. Асноўны накiрунак — мяса-малочны, — тлумачыць Аляксей Сцяпанавiч Скакун. — Пагалоўе буйной рагатагай жывёлы — 13,5 тысячы галоў, удой ад каровы — 6130 лiтраў. На комплексе па вырошчванню буйной рагатай жывёлы дзейнiчае энергазберагальная сiстэма кармлення (расход пасля яе выкарыстання скарацiўся ў 15 разоў). Гонар гаспадаркi — цудоўны сад (амаль 300 га), валавы збор пладоў з якога складае 3,4 тысячы тон. Iншым гаспадаркам Беларусi ёсць чаму павучыцца ў СВК «Астрамечава». Брэсцкi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 25 кiламетраў ад Брэста знаходзiцца адна з вядучых гаспадарак не толькi Брэсцкай вобласцi, але i Беларусi — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «
|
|