ДАВАЙЦЕ ЎДАКЛАДНIМ...
Аркадзь НАФРАНОВIЧ, вёска Камаi Пастаўскага раёна.
У артыкуле, прысвечаным творчасцi Казiмiра Камейшы («Звязда» ад 4 снежня 2003 г.), Генрых Далiдовiч пiша: «Сустрэлiся, i бадай, упершыню пагутарылi толькi ў 1970-м, калi ўжо абодва сталi сябрамi Саюза пiсьменнiкаў...»
Ды не адзiн Далiдовiч так гаворыць. А цi правiльны выраз — сябар Саюза пiсьменнiкаў. Здаецца, правiльна будзе — член Саюза пiсьменнiкаў. У Тлумачальным слоўнiку беларускай мовы чытаем: «Член — асоба, што ўваходзiць у склад якой-небудзь групы, аб’яднання, арганiзацыi, таварыства i пад.». Сябар — чалавек, якi стаiць збоку, ён не з’яўляецца неад’емнай часткай чаго-небудзь (групы i пад.). У мяне сям’я: жонка i два сыны. Хто я — член сям’i цi сябра сям’i? Але ж сябрам маёй сям’i можа быць i сусед. Тады якая рознiца памiж мной i суседам: i я сябар маёй сям’i, i ён сябар маёй сям’i! Помнiцца, у 60—70-я гады мiнулага стагоддзя ў кiнатэатрах краiны дэманстраваўся фiльм «Член правительства» («Член урада»). Па аналогii «сябра Саюза пiсьменнiкаў» павiнна быць — «Друг правительства» («Сябар урада»). Але ж гэта хутчэй яўная бязглуздзiца, абсурд! У беларускай газеце «Звязда» нi разу не сустрэў выразу — сябар Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, а заўсёды пiшацца — член Палаты прадстаўнiкоў. Калi я сябар Саюза пiсьменнiкаў, тады, выходзiць, што я плачу сяброўскiя ўзносы, а не членскiя. Возьмем пiсьменнiцкае пасведчанне — там напiсана «Членскi бiлет», а не «Сяброўскi бiлет». Цi не iдзе гэта (сябар Саюза пiсьменнiкаў) ад нейкай надуманасцi, цi дакладней, ад залiшняй цнатлiвасцi: маўляў, мы ж такiя сцiплыя, чысценькiя, беззаганныя... гэта пры бальшавiках мы былi «членамi». Давайце абмяркуем разам!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У артыкуле, прысвечаным творчасцi Казiмiра Камейшы («Звязда» ад 4 снежня 2003 г.), Генрых Далiдовiч пiша: «Сустрэлiся, i бадай, упершыню пагутарылi то
|
|