КАСАВIЦА НА ГРАНIЦЫ
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
З пачатку лета i да глыбокай восенi беларускiя памежнiкi вымушаны не толькi ахоўваць рубяжы Радзiмы, але i «пераквалiфiкавацца» ў касцоў.
Паводле звестках прэс-цэнтра Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў, паблiзу мяжы, звычайна на закiнутых хутарах, самi па сабе, а нярэдка i з чыёйсьцi сквапнай рукi, з’яўляюцца плантацыi маку i канопляў. Як толькi памежнiкi знаходзяць такiя ўчасткi, то адразу бяруць у рукi косы альбо плуг i знiшчаюць наркотыказмяшчальныя травы. Сёлета такiм чынам ўжо апрацавана плантацыя маку i канопляў агульнай плошчай амаль 1,5 гектара, знiшчана больш за 2,5 тоны наркатычнай зялёнай масы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку лета i да глыбокай восенi беларускiя памежнiкi вымушаны не толькi ахоўваць рубяжы Радзiмы, але i «пераквалiфiкавацца» ў касцоў. |
|