ПАЙСЦI I НЕ ВЯРНУЦЦА
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Штодзень у мiлiцыю паступае каля 25 заяў аб знiкненнi людзей
Чалавек, вядома ж, не iголка ў стозе сена. Але, часам знайсцi такую прапажу надзвычай цяжка, хоць мiлiцыя i робiць усё магчымае. Як паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Кацярына Самусенкава-Шэлегава, сёлета беларускай мiлiцыяй аб’яўлялiся ў вышук больш за 4600 грамадзян. Большасць з iх былi знойдзены. Нярэдка асобы, якiя сыходзяць з дому, становяцца ахвярамi забойцаў. Сёлета органамi пракуратуры ўзбуджана 13 крымiнальных спраў па фактах забойстваў асобаў, якiя лiчылiся адсутнымi без вестак. Як правiла, падобныя злачынствы ўзнiкаюць альбо на глебе непрыязных адносiнаў з сабутэльнiкамi, або маюць карыслiвы матыў: грошы, аўтамабiлi i iншыя каштоўныя рэчы. Напрыклад, у Барысаўскi РАУС звярнулася мясцовая жыхарка з заявай аб знiкненнi 21-гадовага ўнука. Як высветлiлi неўзабаве супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку, хлопца на глебе непрыязных адносiнаў зарэзаў дзесяцiкласнiк адной з мясцовых школ, а труп разам са сваiм знаёмым скiнулi ў Бярэзiну. Дарэчы, лягчэй за ўсё мiлiцыi знайсцi знiклага чалавека па «гарачых слядах». Найчасцей прапажу знаходзяць на працягу трох дзён пасля знiкнення. Таму чым хутчэй сваякi i знаёмыя знiклых асобаў звернуцца ў мiлiцыю, тым больш шанцаў будзе iх знайсцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штодзень у мiлiцыю паступае каля 25 заяў аб знiкненнi людзей
|
|