21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гонка раззбраення

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА.

За апошнiя тры месяцы прыватныя арсеналы незарэгiстраванай зброi зменшылiся больш чым на тысячу адзiнак

Беларуская мiлiцыя падвяла вынiкi трохмесячнай працы па легалiзацыi няўлiчанай зброi. Нагадаю, што 27 сакавiка гэтага года ўступiў у сiлу прэзiдэнцкi Указ № 148, якi прадугледжваў шэраг мераў па забеспячэнню рэгiстрацыi няўлiчанай зброi.

Паводле памянёнага дакумента, грамадзяне, якiя да 1 лiпеня гэтага года добраахвотна здалi ў мiлiцыю «нелегiтымную» цывільную зброю, не толькi вызвалялiся ад адказнасцi, але i мелi шанц зарэгiстраваць «падпольныя» арсеналы. Як адзначылі ва ўпраўленні iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, такой магчымасцю скарысталiся не ўсе ўладальнiкi прыватных арсеналаў. За час дзеяння памянёнага ўказа з нелегальнага абарачэння было выведзена 1038 адзiнак няўлiчанай зброi, з якiх было канфiскавана 211 адзiнак незарэгiстраванай зброi. Добраахвотна для рэгiстрацыi было здадзена 385 агнястрэльных прылад, яшчэ 442 «ствалы» мiлiцыянеры прынялi без права на далейшую рэгiстрацыю. У прыватнасцi, спазнiлiся з легалiзацыяй уладальнiкi паляўнiчых карабiнаў з наразным ствалом i камбiнаванай зброi такога кшталту. Яе рэгiстрацыю можна было ажыццявiць на працягу 12 месяцаў да ўступлення ў сiлу памянёнага ўказа.

Зрэшты, i тыя асобы, у якiх прынялi зброю для рэгiстрацыi, аўтаматычна не стануць уладальнiкамi запаветнага пасведчання. Першапачаткова пiсталет цi стрэльба павiнны прайсцi экспертызу. Калi ў спецыялiстаў не будзе нiякiх прэтэнзiй да зброi, то яе вернуць уладальнiку. «Некандыцыю» канфiскуюць i здадуць на металалом альбо ў музей. У такiм выпадку кампенсацыi гаспадару не прадугледжаны. Не ўсе асобы, чыя зброя паспяхова пройдзе экспертызу, аўтаматычна змогуць яе ўзаконiць. Права на рэгiстрацыю няўлiчанай зброi прадастаўлена толькi грамадзянам Беларусi, якiя дасягнулi 18-гадовага ўзросту i не маюць пярэчанняў з боку адмысловых медыцынскiх службаў i праваахоўных органаў. Пры рэгiстрацыi дубальтоўкi неабходна будзе прадаставiць у мiлiцыю «паляўнiчы бiлет», а падчас пастаноўкi на ўлiк спартыўнага пiсталета — дакумент, якiя пацвярджае прыналежнасць да спартыўнай арганiзацыi па кулявой стральбе. На адну асобу можна зарэгiстраваць не больш за дзве адзiнкi газавай, спартыўнай i наразной паляўнiчай зброi, а таксама не больш за тры «гладкiя ствалы». Працэдура рэгiстрацыi платная: 4 базавыя велiчынi за кожны «ствол». А праз кожныя тры гады давядзецца праходзiць перарэгiстрацыю i плацiць па 2 «базавыя».

Як падкрэслiлi ў Мiнiстэрстве ўнутраных спраў, у большасцi выпадкаў сумленныя грамадзяне прыносiлi ў мiлiцыю паляўнiчыя стрэльбы i газавыя пiсталеты, што засталiся ў спадчыну ад блiзкiх сваякоў.

Але сярод добраахвотна здадзеных небяспечных прыладаў ёсць i сапраўдныя рарытэты, што неўзабаве могуць заняць свае месцы ў калекцыях дзяржаўных ваенiзаваных фармiраванняў цi арганiзацый. Напрыклад, жыхар Гомеля здаў у мiлiцыю зброю часоў грамадзянскай вайны: пiсталет «Фрамер» венгерскай вытворчасцi i шаблю. А вось жыхар вёскi Гарохавiшча Акцябрскага раёна прынёс у мясцовы РАУС 40 гранат i 960 патронаў. Увесь гэты арсенал ён знайшоў на месцы баёў Другой сусветнай вайны.



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя тры месяцы прыватныя арсеналы незарэгiстраванай зброi зменшылiся больш чым на тысячу адзiнак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика