З 1 жнiўня ўступае ў сiлу ўдакладнены парадак выплаты акцызаў у бюджэт
У Беларусi з 1 жнiўня 2007 года выплата акцызаў у бюджэт будзе праводзiцца зыходзячы з фактычных аб’ёмаў рэалiзацыi падакцызных тавараў i ставак акцызаў, якiя дзейнiчаюць на дату рэалiзацыi гэтых тавараў. Такая мера змяшчаецца ва Указе Прэзiдэнта Беларусi ад 16 лiпеня № 322, якiм унесены змяненнi i дапаўненнi ва Указ ад 15 чэрвеня 2006 года № 397 «Аб некаторых пытаннях вылiчэння i выплаты акцызаў i падатку на дабаўленую вартасць».
Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, прымяненне такога механiзма выплаты акцызаў дасць магчымасць прадпрыемствам пазбегнуць адцягнення абаротных сродкаў, а таксама выключыць выплату пенi па падатках. Цяпер выплата акцызаў праводзiцца ў справаздачным месяцы зыходзячы з даных дэкларацыi, наяўнай на пачатак бягучага месяца. Гэта прыводзiць да значных ваганняў сум акцызаў, якiя падлягаюць выплаце бягучымi плацяжамi ў параўнаннi з выплатай па фактычных абаротах за месяц. Прычына ў тым, што даныя для разлiку бягучых плацяжоў, узятыя з названых дэкларацый, адлюстроўваюць аб’ём рэалiзацыi прадпрыемствам падакцызных тавараў i суму выплачаных акцызаў у пазамiнулым месяцы. Найбольшыя ваганнi пры ўнясеннi бягучых плацяжоў iснуюць ва ўмовах сезоннасцi адгрузак падакцызных нафтапрадуктаў (на пасяўную, уборачную) i пры змяненнi ставак акцызаў. Гэта прыводзiць да пераплаты акцызаў прадпрыемствамi i адцягненню на гэтыя мэты абаротных сродкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi з 1 жнiўня 2007 года выплата акцызаў у бюджэт будзе праводзiцца зыходзячы з фактычных аб’ёмаў рэалiзацыi падакцызных тавараў i ставак акцыз |
|