21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спрошчана працэдура мытнага афармлення тавараў пры iх транзiтным перамяшчэннi

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi спрошчана працэдура мытнага афармлення тавараў пры iх транзiтным перамяшчэннi праз тэрыторыю рэспублiкi. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе Прэзiдэнта, кiраўнiк дзяржавы 16 лiпеня падпiсаў Указ № 320 «Аб рэалiзацыi прынцыпу свабоды транзiту ў Рэспублiцы Беларусь».

Неабходнасць прыняцця Указа выклiкана змяненнямi ў мытным заканадаўстве ў сувязi з уступленнем у сiлу з 1 лiпеня новай рэдакцыi Мытнага кодэкса.

Рэспублiка Беларусь, прыхiльная да прынцыпу свабоды транзiту, захоўвае асаблiвасць прымянення аперацый мытнага кантролю ў адносiнах да звестак, што заяўляюцца перавозчыкам пры транзiтным перамяшчэннi тавараў праз тэрыторыю рэспублiкi. Пералiк такiх звестак вызначаны артыкулам 108 Мытнага кодэкса Беларусi.

Кантролю мытнымi органамi падлягаюць звесткi, якiя даюць магчымасць для мытных мэтаў iдэнтыфiкаваць тавары i iх колькасць. Да iх адносяцца назва тавараў, iх колькасць, колькасць грузавых месцаў, вага брута тавараў.

Кантроль iншых звестак мытныя органы не вядуць, а толькi право-дзяць праверку наяўнасцi тавараў у дакументах, якiя iх суправаджаюць. Калi ў такiх звестках дапушчаны разыходжаннi або яны ўвогуле адсутнiчаюць, перавозчык можа iх заявiць або ўдакладнiць на працягу шасцi гадзiн.

Пры невыкананнi перавозчыкам гэтага патрабавання тавары, што перамяшчаюцца транзiтам праз тэрыторыю рэспублiкi, могуць быць дапушчаны да перавозкi пры ўмове суправаджэння iх падраздзяленнямi Дэпартамента аховы Мiнiстэрства ўнутраных спраў або мытнымi органамi рэспублiкi. Такое суправаджэнне дазволiць выключыць магчымасць парушэння перавозчыкам заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i паслужыць дадатковай гарантыяй дастаўкi тавараў да пункта прызначэння без дадатковай праверкi названых звестак.

Такiм чынам, з прыняццем Указа працэдура мытнага афармлення тавараў пры перамяшчэннi iх праз мытную гранiцу рэспублiкi спрашчаецца i становiцца больш зразумелай для перавозчыкаў. Прынятыя змяненнi ў поўнай меры адпавядаюць мiжнародным стандартам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi спрошчана працэдура мытнага афармлення тавараў пры iх транзiтным перамяшчэннi праз тэрыторыю рэспублiкi. Як паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика