21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЗАЯВА Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных с

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастаянная камiсiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы i Пастаянная камiсiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД выказваюць шкадаванне ў сувязi з прыняццем на штогадовай сесii Парламенцкай Асамблеi АБСЕ рэзалюцыi па сiтуацыi ў Беларусi. Гэтая рэзалюцыя носiць адкрыта прадузяты характар. Яна абмяркоўвалася i прымалася з беспрэцэдэнтнай колькасцю парушэнняў Правiлаў працэдуры Асамблеi ва ўмовах яўнай заангажаванасцi яе iнiцыятараў i прыхiльнiкаў.

Парламенцкая Асамблея АБСЕ ў сваёй дзейнасцi павiнна кiравацца прынцыпамi раўнапраўнага дыялогу i канструктыўнага супрацоўнiцтва. Аднак замест абмеркавання такiх актуальных праблем сучаснасцi, як сiтуацыя вакол Дагавора аб звычайных узброеных сiлах у Еўропе або разгортванне элементаў сiстэмы ПРА на нашым кантыненце, Парламенцкая Асамблея АБСЕ прымае рэзалюцыю, накiраваную супраць iнтарэсаў беларускай дзяржавы, якая ўносiць важны ўклад ва ўмацаванне бяспекi i стабiльнасцi ў еўрапейскiм рэгiёне. Такi падыход непрымальны i не садзейнiчае вырашэнню крызiсных пытанняў, а падобныя неаб’ектыўныя рэзалюцыi нiякiм чынам не садзейнiчаюць дасягненню мэтаў АБСЕ.

Гэтая рэзалюцыя была прынята таксама насуперак узаемадзеянню, якое развiваецца, памiж дэлегацыяй Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у Асамблеi i Рабочай групай ПА АБСЕ па Беларусi, падчас якога пачалося абмеркаванне магчымасцяў нашай краiны ў рамках Еўрапейскай палiтыкi суседства. Гэта ставiць пад сумненне мэтазгоднасць супрацоўнiцтва з дадзенай Рабочай групай.

Пастаянная камiсiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы i Пастаянная камiсiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД яшчэ раз заяўляюць аб гатоўнасцi беларускага Парламента развiваць усебаковае i канструктыўнае ўзаемадзеянне ў рамках ПА АБСЕ на аснове няўхiльнага выканання хельсiнкскiх прынцыпаў.

17 лiпеня 2007 года, г. Мiнск

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаянная камiсiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы i Пастаянная камiсiя Палаты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика