Ехалi на затрыманне, трапiлi на пажар
Аляксандр ГЕРАСIМАЎ, прэс-служба Дэпартамента аховы МУС.
Прычынай пажару ў адной з кватэр на вулiцы Мяснiкова ў Мiнску стаў халадзiльнiк, якi «адслужыў» чвэрць стагоддзя. Паводле папярэдняй версii, «каратнуў» электрарухавiк, якi стамiўся працаваць. Агонь хутка перакiнуўся на кухонную мэблю, а затым стаў пажыраць усё, што было пафарбавана i мела пластыкавыя часткi. Калi едкi хiмiчны дым стаў пранiкаць праз уваходныя дзверы на лесвiчную пляцоўку, занепакоеныя суседзi пазванiлi па тэлефоне «101». Адначасова з выратавальнiкам да дома пад’ехаў i нарад Маскоўскага аддзела Дэпартамента аховы. Справа ў тым, што кватэра ўжо шмат гадоў абсталяваная ахоўна-пажарнай сiгналiзацыяй, i дзяжурная пульта цэнтралiзаванага назiрання атрымала сiгнал трывогi з аб’ёмных паведамляльнiкаў у двух пакоях, пасля чаго накiравала па «спрацаваўшаму» адрасу мабiльную групу затрымання. Сучасныя датчыкi рэагуюць не толькi на рух, але i на рэзкае змяненне тэмпературы ў памяшканнi.
Калi прапаршчык мiлiцыi Аляксей Падзялiнскi i сяржант мiлiцыi Аляксандр Юркевiч (на фота) прыбеглi да пад’езда, клубы дыму з вокнаў кватэры i звон шкла, якое лопалася ад тэмпературы, недвухсэнсоўна падказалi мiлiцыянерам, што ў дадзеным выпадку ад iх патрабуюцца, хутчэй, не навыкi валодання зброяй i ўменне затрымлiваць злачынцу, а крыху iншая дапамога. Дзве групы мужчын у рознай спецформе аб’ядналiся. Спрыт i вынаходлiвасць iм спатрэбiлiся, каб працягнуць пажарныя рукавы ад «засеўшай» у аддаленнi ад пад’езда пажарнай машыны на пяты паверх старога дома з высокiмi столямi. Каб увайсцi ў кватэру i пераканацца, што ў ёй няма людзей, давялося ў спешцы выбiваць дзверы. Толькi тады прадстаўнiкi дзвюх прафесiй падзялiлiся i сталi выконваць выключна свае абавязкi: пажарныя — тушыць агонь, супрацоўнiкi мiлiцыi — забяспечваць захаванасць маёмасцi да прыбыцця ўладальнiкаў. «Цяпер бачу, што аплата паслуг мiлiцыi за ахову кватэры сябе сапраўды апраўдвае. Акрамя таго, што за 20 з лiшкам гадоў да нас нiхто i не спрабаваў залезцi (iндыкатар каля ўваходных дзвярэй адпужвае няпрошаных гасцей), дык хлопцы яшчэ i не адвярнулiся ад чужой бяды», — заявiў сын гаспадынi кватэры Дзмiтрый Жыхараў. Даведка: кожны месяц экiпажы Дэпартамента аховы 2—3 разы выязджаюць па сiгналах трывогi, якiя выдаюцца iнфрачырвонымi паведамляльнiкамi пры ўзгараннi ў памяшканнях. У большасцi выпадкаў мiлiцыянеры прыбываюць на «спрацаваўшы» аб’ект раней за ўсiх, выклiкаюць пажарных i тым самым прадухiляюць значны ўрон сваiм клiентам. У 2007 годзе зафiксаваны ўжо 15 такiх выездаў на ахоўныя кватэры, гаражы, аб’екты гандлю i захавання тавараў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычынай пажару ў адной з кватэр на вулiцы Мяснiкова ў Мiнску стаў халадзiльнiк, якi «адслужыў» чвэрць стагоддзя. Паводле папярэдняй версii, «каратнуў
|
|