НАПАД НА КIРАЎНIКА КДК
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Генеральнай пракуратурай расследуецца крымiнальная справа па факту нападу на старшыню Камiтэта дзяржкантролю (КДК) Зянона Ломаця.
Пра гэта «Звяздзе» паведамiў начальнiк прэс-цэнтра Генпракуратуры Мiхаiл Вавула. Паводле яго слоў, само злачынства было здзейснена яшчэ 12 лiпеня ў Магiлёве. Першыя звесткi аб гэтым iнцыдэнце з’явiлiся ў Iнтэрнэце пазаўчора. У Генеральнай пракуратуры адмовiлiся паведамляць падрабязнасцi крымiнальнай справы. Вядома толькi, што група асобаў, якiя падазраюцца ў нападзе на кiраўнiка КДК, затрымана i знаходзiцца пад вартай. Дарэчы, як паведамiлi ў прэс-службе Камiтэта дзяржкантролю, Зянон Ломаць зараз адчувае сябе добра. Учора старшыня КДК знаходзiўся ў Брэсце, дзе праводзiў «прамую лiнiю» з жыхарамi гэтага горада i паўднёва-заходняга рэгiёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральнай пракуратурай расследуецца крымiнальная справа па факту нападу на старшыню Камiтэта дзяржкантролю (КДК) Зянона Ломаця. |
|